Паказаць значнасць прафсаюзаў для моладзі

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

На апошнім пасяджэнні прэзідыума савета раённага аб’яднання прафсаюзаў было абмеркавана важнае пытанне работы прафсаюзных арганізацый з моладдзю.

Старшыня аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў правёў вялікую работу, каб абагуліць вопыт прафсаюзаў у арганізацыях у гэтым накірунку. У сваім выступленні ён прывёў цікавыя прыклады з арганізацый і прадпрыемстваў раёна, дзе аказваецца вялікая падтрымка маладым кадрам, робіцца ўсё для таго, каб затрымаць іх на вытворчасці. Ільготы ім і гарантыі сацыяльнай абароны занатаваны ў раённых галіновых пагадненнях і калектыўных дагаворах.

Прыкладам можа служыць Пагадненне паміж камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і раённай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў аграпрамысловага комплексу, дзе ўключаны раздзел «Сацыяльная абарона моладзі». Гэтым пагадненнем устаноўлены даплаты маладым спецыялістам, якія прыбылі на працу па накіраванні ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду на працягу двух першых гадоў работы. Перад пачаткам работы маладым спецыялістам і работнікам за кошт гаспадаркі аплачваецца водпуск працягласцю каляндарны месяц. Маладым рабочым, якія закліканы на службу ў армію і хто вяртаецца пасля службы на папярэдняе месца работы, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Праводзіцца поўная кампенсацыя расходаў маладым сем’ям, спецыялістам, рабочым за пражыванне на кватэры ў прыватных асоб. За кошт прадпрыемства ажыццяўляецца аплата ў выпадку накіравання работніка на вучобу.

Заслугоўвае ўвагі калектыўны дагавор ААТ «Жацерава», дзе ўнесены важкія льготы і гарантыі для моладзі. Ёсць палажэнне аб выплаце стыпендый у памеры 10 базавых велічынь, аб аплаце навучання па накіраваннях гаспадаркі. Пры нараджэнні дзіцяці выплачваецца 10 базавых велічынь, да 20 базавых велічынь – пры заключэнні шлюбу, пяць базавых велічынь – пры адпраўцы ў армію і столькі ж – пасля вяртання з арміі. 10 базавых велічынь складае матэрыяльная дапамога спецыялістам, якія прыйшлі на работу ў арганізацыю.

ААТ «Агранёманскі» аплачвае найм жылля. Пры атрыманні вышэйшай адукацыі падчас сесіі захоўваецца 50 працэнтаў заработнай платы і 100 працэнтаў, калі вучоба ажыццяўляецца па накіраванні ад гаспадаркі. Маладыя работнікі ва ўзросце да 31 года (акрамя спецыялістаў) атрымліваюць 25-працэнтную надбаўку ад тарыфнай стаўкі.

ААТ «Вялікі Двор» бярэ на сябе расходы па выплаце 20 базавых велічынь пры заключэнні шлюбу, стапрацэнтна захоўвае заработную плату, калі працаўнік атрымлівае вышэйшую адукацыю.

Райспажыўтаварыства павышае маладым спецыялістам аклад на 30-50 працэнтаў. У пагадненні паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму і райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўключана норма аб заключэнні кантрактаў на максімальны тэрмін са спецыялістамі трэцяга года работы.

Вялікая ўвага прыцягнута да тых арганізацый, якім удаецца дабіцца сур’ёзных вынікаў у такім важным пытанні, як забеспячэнне жыллём. У гэтым плане быў прыведзены прыклад з вопыту работы ППР «Бройлер». У сувязі з уступленнем у шлюб маладой сям’і прадаставілі службовае жыллё – новы асобны дом з усімі выгодамі.

Для станаўлення ў прафесіі маладыя спецыялісты маюць патрэбу ў беражлівым і зацікаўленым настаўніцтве. Добра пастаўлена гэтая работа ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях галіны будаўніцтва, адукацыі, аховы здароўя, аграпрамысловага комплексу, дзе сталі традыцыйнымі конкурсы прафесійнага майстэрства сярод маладых аператараў машыннага даення, механізатараў.

–             Раздзел «Маладзёжная палітыка», – робіць акцэнты Юрый Ларычэў, – уключаны ў праграму дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2015-2020 гады. У аснову праграмы дзейнасці Федэрацыі і яе членскіх арганізацый пакладзена абарона сацыяльна-эканамічных правоў моладзі, якая працуе і вучыцца, прыцягненне яе ў рады прафсаюзаў, папаўненне прафсаюзнага актыву маладымі людзьмі. І гэта вельмі важна. У раёне ёсць праблема замацавання маладых спецыялістаў на вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе, ды і ў іншых галінах, пасля адпрацоўкі тэрміну пасля размеркавання. Напрыклад, у 2013 годзе ў АПК прыбылі 26 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з іх працягваюць працаваць толькі сем, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй прыбылі 10 спецыялістаў, засталіся ў штаце пяць. Пры раённым аб’яднанні прафсаюзаў створаны Маладзёжны савет, які ўзначаліла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Яўгенія Слесарчык. Мы ставім задачай праводзіць жывую, цікавую работу з маладымі кадрамі. Таму патрэбна актывізаваць дзейнасць камісій па рабоце з моладдзю ва ўсіх прафсаюзных структурах. Для будучага прафсаюзнага руху важна бачыць патэнцыяльных лідараў сярод моладзі, уводзіць іх у склад выбарчых прафсаюзных органаў. Поле дзейнасці, у тым ліку з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі, у нас шырокае. І патрэбна максімальна запаўняць яго. Прафсаюзнаму руху неабходны ініцыятыўныя маладыя людзі, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Таму маладзёжная палітыка павінна стаць важным накірункам дзейнасці прафсаюзных камітэтаў і рэалізоўвацца з наймальнікамі і камісіямі па справах моладзі. Прафсаюз павінен асацыіравацца не толькі з матэрыяльнай дапамогай, але і з формай аб’яднання намаганняў для ўстанаўлення сацыяльнай справядлівасці. Перад намі стаіць задача павысіць значнасць прафсаюза для моладзі ў накірунку рэальнай абароны яе сацыяльна-працоўных, прававых і іншых інтарэсаў, накіраваць энергію, ініцыятывы маладых у стваральнае русла, зрабіць членства ў прафсаюзах прыцягальным. Работа з моладдзю шматранная і разнапланавая. Спадзяюся, што, аб’яднаўшы намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў, мы дасягнем поспеху.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

СТВОРАНА НОВАЯ ПЯРВІЧКА

Стаўбцоўская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу папоўнілася новай, дваццаць шостай па ліку, пярвічкай, якая цяпер працуе ў сумесным таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Мясапрадукт».

Аб стварэнні прафсаюзных арганізацый ва ўсіх працоўных калектывах, незалежна ад формы ўласнасці, гаварыў на VII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнт нашай рэспублікі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны падкрэсліў, што прафсаюзныя пярвічныя арганізацыі для таго і існуюць, каб абараняць работнікаў, адстойваць іх законныя правы і інтарэсы, таму абавязкова павінны быць створаны.

Рашэннем райвыканкама пярвічная прафсаюзная арганізацыя зарэгістравана і атрымала адпаведнае пасведчанне. Уступілі ў прафсаюз усе члены калектыву, які налічвае 75 чалавек. Старшынёй пярвічкі аднагалосна выбраны Алег Уласік. Алег Францавіч працуе ў таварыстве галоўным інжынерам. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч адзначыла, што вядзецца работа па стварэнні пярвічак яшчэ на двух прыватных прадпрыемствах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *