Пракуратура правяла праверку

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

ЯК ВЫКОНВАЮЦЦА ПАТРАБАВАННІ ЗАКАНАДАЎСТВА

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання крымінальна-выканаўчай інспекцыяй РАУС патрабаванняў крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і заканадаўства, накіраванага на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці.

Устаноўлена, што за 6 месяцаў 2016 года ўчынена 91 злачынства асобамі, якія маюць судзімасць (з іх 76 – нідзе не працуюць), і 40 – асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці склала 50 працэнтаў, што на 7,7 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

У цэлым работа інспекцыі адпавядае патрабаванням загадаў, указанняў і інструкцый, што рэгламентуюць дзейнасць па выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі. Разам з тым, у рабоце інспекцыі ёсць недахопы і ўпушчэнні, дапускаюцца парушэнні крымінальна-выканаўчага, крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Пасля праведзенай праверкі ў адрас начальніка Стаўбцоўскага РАУС унесена прадстаўленне, па выніках разгляду якога два супрацоўнікі інспекцыі дэпрэміраваны.

 

АБ ЯКАСЦІ САЦЫЯЛЬНЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праверана работа аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па раннім выяўленні сямейнай нядобранадзейнасці, якасці сацыяльных расследаванняў, што ім праводзяцца.

За 9 месяцаў 2016 года ў аддзел адукацыі, спорту і турызму паступіла 109 паведамленняў аб магчымай сямейнай нядобранадзейнасці, з іх 36 пацвердзілася (у 2015 годзе паступілі 163 паведамленні, 47 з якіх пацвердзіліся).

Становішча 187 непаўналетніх з 87 сем’яў прызнана сацыяльна небяспечным (за 2015 год – 147 непаўналетніх са 101 сям’і). Прызнана, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне 17 непаўналетніх з 9 сем’яў.

Вынікі праверкі сведчаць аб тым, што работа зацікаўленых службаў па пытаннях своечасовага выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, не заўсёды адпавядае патрабаванням. Не ў поўнай меры выконваюцца функцыі, ускладзеныя на ўстановы адукацыі, органы апекі, па ўстанаўленнні фактараў, што пагражаюць дабрабыту і здароўю непаўналетніх.

Па выніках праведзенай праверкі ў адрас намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама ўнесена прадстаўленне.

Юлія ЧАБАН, памочнік пракурораСтаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *