Чырвоны дзень календара

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З ім, асабліва ў людзей старэйшага пакалення, звязаны настальгічныя ўспаміны. У Беларусі гэта дзяржаўнае свята, калі ўсведамляюцца гістарычныя высновы рэалізацыі ідэй свабоды, роўнасці і справядлівасці ў грамадстве.

Аб эпахальным значэнні Вялікага Кастрычніка гаварыла на мітынгу, які адбыўся на плошчы Леніна ў райцэнтры, сакратар райкама КПБ Ніна Дубовік. Пад сцягам Кастрычніка, падкрэсліла Ніна Уладзіміраўна, была здабыта перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, адноўлена народная гаспадарка. І цяпер наша незалежная краіна ідзе па шляху прагрэсу і мірнага развіцця.

Ад імя моладзі раёна галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская запэўніла, што нашы юнакі і дзяўчаты следуюць традыцыям бацькоў і дзядоў у вернасці Айчыне. Да помніка У. І. Леніну ўскладзены вянок і кветкі.

Пр



Tagged

1 комментарий по теме “Чырвоны дзень календара

  1. Ганьба удзельнікам мітынгу-шабашу. Дакуль мы будзем цярпець гэта паскуднае свята??? Дзесяткі мільенаў людзей былі забіты бальшпвікамі.А цяперашнія іх паслядоўнікі носяць кветачкі да помніка іх ідалу. Трэба знесці гэты помнік леніну у Стоўбцах, каб ен не паганіў наш горад. Таксама трэба пераіменаваць усе камуністычныя, сацыялістычныя вуліцы і завулкі горада, якія былі названыя у гонар бальшавісцкай нечысці.Калі гэта не зробяяць улады, то людзі маюць права самі знішчыць гэты помнік, сымбаль савецкага фашысцкага рэжыму, які адкінуў развіцце нашага народу не менш чым на паўстагоддзя назад. Жыве Беларусь!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *