Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

Беларусь па выніках 2016 года плануе экспартаваць сельгаспрадукцыі на $2,1 млрд, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў пасля ўрачыстага адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу «Прадэкспа-2016».

На прызаводскай плошчы Мінскага трактарнага завода адбылася прэзентацыя новай мадэлі трактара «Беларус-4522» магутнасцю 450 к. с. Трактар з’яўляецца найноўшай распрацоўкай ААТ «МТЗ» і адпавядае апошнім тэндэнцыям у развіцці сусветнага трактарабудавання. Гэта самы магутны трактар у лінейцы прадукцыі МТЗ і адзін з самых магутных колавых трактароў у свеце.

На працягу гэтага месяца ў Мінску запрацуе першая ў краіне снегаплавільная станцыя. Яе праектная прадукцыйнасць складае 5 000 кубічных метраў у суткі, ці 333 МАЗы з аб’ёмам кузава 15 кубаметраў.

Устаноўка апавяшчальнікаў чаднага газу ў кватэрах можа стаць абавязковай у 2017 годзе. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў распрацаваны ў Міністэрстве энергетыкі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга. Згодна з пастановай, памяшканні, у якіх устаноўлена газавыкарыстальнае абсталяванне з арганізаваным адводам прадуктаў згарання, павінны быць абсталяваны аўтаномнымі сігналізатарамі (апавяшчальнікамі) выяўлення чаднага газу. БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

Аб’ём намалоту зерня кукурузы ў гаспадарках сталічнага рэгіёна ў тры разы перасягнуў узровень мінулага года, паведамілі карэспандэнту БелТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама. Паводле апошніх даных, ужо сабрана больш за 220 тысяч тон. Што датычыць ураджайнасці, то пры ўборцы кукурузы на зялёную масу яна складае 278,3 ц/га і перасягае мінулагодні ўзровень практычна ўдвая.

Энергаэфектыўная школа адкрываецца ў Дзяржынску. Мадэрнізацыя школы № 4 праведзена па праекце ПРААН. Усяго ў Беларусі рэалізуюцца чатыры падобныя пілотныя праекты.

Паводле інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *