Пераарыентавалі вытворчасць

Нумары Сельская гаспадарка

256У ТАА СЖК «Налібакі» пераарыентавалі вытворчасць і пачалі мэтанакіравана займацца  вырошчваннем цялушак узнаўлення. Рэканструявалі гаспадарчым спосабам адкормачнік былой свінагадоўчай фермы ў Налібаках і паставілі туды 400 галоў. Рыхтуецца дзеля гэтых мэт яшчэ адно жывёлагадоўчае памяшканне, на аб’екце рупяцца столінцы-будаўнікі. Такім чынам колькасць жывёлы плануецца давесці да 600 галоў. Цялушак прадаваць выгадна, і, калі можна так сказаць, тавар гэты карыстаецца попытам. Летась таварыства выручыла ад рэалізацыі цялушак сельгаспрадпрыемствам вобласці  адзін мільярд трыста  мільёнаў рублёў. Даглядаюць жывёлу былыя аператары-свінаводы Станіслава Недзень, Ядвіга Дошчачка, Яніна Макась і Данута Дошчачка. Іх гадаванцы прыбываюць штодзень у вазе каля 700 грамаў. Кантралюе работу жывёлаводаў  брыгадзір  Ірына Жвірбля, якая цяпер узначальвае МТФ «Цэнтр».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *