«Юнайтэд Компані» – лідар энергаэфектыўнасці

Нумары Раённыя навіны Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

1-15-16c

Аб’яўлены вынікі рэспубліканскага конкурсу энергаэфектыўных праектаў Камітэта энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь «Лідар энергаэфектыўнасці – 2016».

У намінацыі «Тэхналогіі і праекты на аснове крыніц энергіі, якія аднаўляюцца», пераможцам стала СТАА «Юнайтэд Компані». У межах краіны ўвагу прыцягнула сістэма энергазберажэння аўтазаправачных станцый на базе комплекснага выкарыстання ветраўстановак і сонечных батарэй.

Жыхароў нашага раёна і ўсіх праезджых па аўтамагістралі М1 прыцягваюць увагу ветракі – магутныя канструкцыі, якія сілкуюцца энергіяй прыроды, з’яўляючыся незалежнымі ад знешніх крыніц. Выкарыстанне адноўленых крыніц энергіі ў «зялёнай» энергетыцы мае не толькі важкія эканамічныя, але і экалагічныя стымулы. Да таго ж ветракі выконваюць і эстэтычную функцыю – яны сталі адметнай і незаменнай часткай пейзажу Стаўбцоўшчыны.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *