Весткі з сельгасарганізацый

Нумары Сельская гаспадарка

ГАТУНКАМ «ЭКСТРА»

У кастрычніку ў гаспадарках раёна значна палепшылася якасць малака. Перапрацоўшчыкам адгружана (а пастаўляецца прадукцыя на чатыры малочныя заводы – Мінскія № 1 і № 2, Клецкі і Барысаўскі) 6165,4 тоны ў заліковай вазе. Усю сыравіну гатункам «экстра» рэалізавалі жывёлаводы ААТ «Каганец» пры самай высокай тлустасці – 3,86 працэнта, і працаўнікі фермаў ААТ «Вялікі Двор». Больш за палову паставілі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Агранёманскі» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Усяго па раёне найвышэйшым гатункам прададзена 44 працэнты ад агульнай колькасці адгружанага малака.

 

ЗАПРАЎЛЯЮЦЬ ГЛЕБУ

У ААТ «Вялікі Двор» з году ў год атрымліваюць самую высокую ўраджайнасць цукровых буракоў, бо заўсёды строга прытрымліваюцца тэхналогіі вырошчвання. Пад гэтую прыбытковую прапашную культуру, абавязкова з восені, запраўляюць глебу калійнымі ўгнаеннямі. І сёлета ўжо ўнеслі тукі на ўсю адведзеную плошчу. Шчыруе на гэтай рабоце механізатар Анатолій Сцефаноўскі, які рассявае калій пад зернебабовыя і люцэрну.

Вывозіцца і ўносіцца арганіка — рупяцца вадзіцелі таварыства і механізаваны атрад райаграсэрвіса. Узнімаецца зябліва, на данай аперацыі заняты практычна ўвесь механізатарскі састаў, а асабліва вылучаецца Уладзімір Рулёў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *