Маладзёжныя ініцыятывы

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

2-15-16v

Працоўны стаж у Веранікі Гузоўскай небагаты, але аўтарытэт, як добрага спецыяліста Стаўбцоўскага прадпрыемства электрычных сетак, трывалы. У калектыве энергетыкаў яна працуе інжынерам па вытворча-тэхналагічным рэжыме. Але не толькі сумленнымі адносінамі да вытворчых абавязкаў замыкаецца кола інтарэсаў маладога спецыяліста. Яна актыўна ўдзельнічае і ў грамадскім жыцці калектыву.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

МАЛАДЗЁЖНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ

Раённым камітэтам БРСМ прадстаўлены дзве даследчыя работы моладзі раёна для ўдзелу ў выстаўцы-прэзентацыі лепшых маладзёжных ініцыятыў праекта «100 ідэй для Беларусі».

У Барысаве, дзе на мінулым тыдні праходзіла выстаўка з удзелам прадстаўнікоў 18-ці раёнаў Мінскай вобласці, свае работы прадстаўлялі Руслан Шаракоў і Дзмітрый Шкода з Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа (кіраўнік – Т. М. Клімовіч) і Таццяна Касцюкевіч з Дзераўнянскай сярэдняй школы (кіраўнік – Л. С. Навіцкая). Іх тэмы – «Цыгарэтныя акуркі як інгібітары карозіі металаў» і «Тэра-бара ўстройства для пад’ёму вады».

Па выніках прэзентацыі будуць названы лепшыя работы, іх аўтары і прымуць удзел у рэспубліканскім этапе праекта. Праект БРСМ «100 ідэй для Беларусі» закліканы абудзіць жаданне да даследчай працы і інавацыйнай дзейнасці ў розных сферах, да грамадзянскіх ініцыятыў, якія прынясуць карысць грамадству.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *