Нясумныя канікулы

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

3-15-11-16z

У перыяд восеньскіх канікул у дзяржаўнай установе адукацыі «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» была рэалізавана праграма «Восеньскі марафон», насычаная мерапрыемствамі для актыўнага, творчага, пазнавальнага адпачынку. У звычайным рэжыме працавалі аб’яднанні па інтарэсах, праходзілі гульнявыя, пазнавальныя, музычныя праграмы, майстар-класы. Не дзіўна, што дзеці з лагераў дзённага прабывання горада і раёна – частыя госці нашага цэнтра, бо для іх канікулы сапраўды не пераўтварыліся ў бессэнсоўнае пасіўнае ляжанне на канапе з планшэтам у руках.

На працягу тыдня цэнтр творчасці наведалі выхаванцы дзённых лагераў СШ № 2 і гімназіі № 1 г. Стоўбцы, Заямнаўскай СШ, Аталезскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Педагогі і навучэнцы падрыхтавалі для іх цікавую пазнавальную квест-гульню «Чатыры стыхіі». Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па «станцыях», выконвалі заданні і зараблялі балы. Разнастайныя заданні зацікавілі іх новымі прыгодамі, захапляльнымі гульнямі, інтэрактыўнымі дзеяннямі. Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне вучняў аб’яднання па інтарэсах «Вакал», якія не толькі выканалі музычныя нумары, але і правялі з удзельнікамі гульні танцавальны флэшмоб.

І, зразумела, дзяцей чакалі займальныя майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчым мастацтве. Кожны мог пазнаёміцца (альбо развіць свае ўменні) з рознымі тэхнікамі работы з паперай, бісерам, цестам, стужкамі і многім іншым. Несумненна, майстар-класы прыходзяцца даспадобы ўдзельнікам, бо гэта цудоўная магчымасць зрабіць сапраўдную рэч сваімі рукамі ды яшчэ і сумесна з сябрамі!

Акрамя таго, падчас канікулаў адбылося чарговае пасяджэнне клуба гульнявых зносін «Кантакт», актыўнымі ўдельнікамі якога таксама з’яўляюцца выхаванцы лагераў дзённага прабывання гарадскіх устаноў адукацыі. Для іх прайшоў гульнявы трэнінг «Майстэрня настрою», які ўключыў у сябе работу творчых лабараторый і гульнявую праграму. Сустрэчы ў клубе, бясспрэчна, прыносяць карысць дзецям: зносіны, новыя сябры, шмат уражанняў.

Вось такімі насычанымі і цікавымі атрымаліся восеньскія канікулы ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Галіна ЖУКАВА, культарганізатар Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

З КЛАСАМ – У ЦЫРК

Падчас восеньскіх канікулаў вучні СШ № 2 і № 3 г. Стоўбцы, Заямнаўскай сярэдняй школы змаглі пабываць на экскурсіях у Мінску.

Паездкі былі арганізаваны Стаўбцоўскім бюро падарожжаў і экскурсій. Вучні паглядзелі спектакль у Тэатры юнага гледача і пастаноўкі ў музычных тэатрах, пабылі на прадстаўленні ў цырку. Акрамя гэтага ім карысна было наведаць Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, палюбавацца Мінскам падчас аглядавай экскурсіі. Такія паездкі пакінулі шмат уражанняў, абагацілі жыццё дзяцей новымі пачуццямі і ведамі.

 

З ПАКАЗАЛЬНЫМ ВЫСТУПЛЕННЕМ ПАГРАНІЧНІКАЎ

Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у стаўбцоўскай гімназіі правёў выязны Дзень адкрытых дзвярэй.

На сустрэчу былі запрошаны старшакласнікі школ горада, якія з вялікай цікавасцю паслухалі аб гісторыі Інстытута пагранічнай службы, аб вучобе і жыцці курсантаў, аб традыцыях навучальнай установы. Вучні маглі задаць пытанні наконт умоў паступлення ў інстытут. З цікавасцю была ўспрынята інфармацыя, што з бягучага года ўпершыню адбыўся набор дзяўчат на спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю». У 2017 годзе таксама плануецца набор дзяўчат, для іх выдзелена пяць месцаў.

Гэтая прафарыентацыйная сустрэча адметная тым, што курсанты выступілі перад вучнямі выпускных класаў з паказальным выступленнем, прадэманстравалі прыёмы абароны і абезаружвання ўмоўнага злачынцы.

Пэўна, маладыя людзі, якія думаюць аб далейшым сваім шляху, зробяць выбар і на авалодванні ваеннай спецыяльнасцю. Вельмі важная такая прафесія – Радзіму абараняць.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *