З рэдакцыйнай пошты

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

4-15-11-16b

Вось такімі тэатралізаванымі пастаноўкамі, напоўненымі гумарам, аздабляюць старшакласнікі Засульскай сярэдняй школы вольны ад заняткаў вячэрні час. Фота Васіля Зянько

 

ВЕДАЕМ: У ШКОЛЕ НАМ РАДЫ

У гэтым навучальным годзе ў нашай школе створаны наступныя аб’яднанні па інтарэсах: «Юны экскурсавод»,»Юны карэспандэнт», «Літаратурны ветразь», «Прыгажосць і кветкі», «Камп’ютарны дызайн», «Спадчына». Таксама існуюць аб’яднанні па інтарэсах ад ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Гэта «Эрудыт», «Фантазія», «На тэатральнай сцэне», «Выратавальнік», «Дарожны патруль».

Ужо шмат гадоў школа працуе ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага і шасцідзённага працоўнага тыдня. Цяпер не ставіцца нават пытанне, ці абавязаны мы, навучэнцы, наведваць школу ў суботні дзень. У нас існуе такі прынцып: кожны вучань у шосты дзень тыдня знаходзіць сабе ва ўстанове адукацыі занятак даспадобы. Мы ведаем, што ў школе нас чакаюць, нам рады.

Гэты дзень цікавы для ўсіх, хто вырашыў наведаць заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, камп’ютарны клас, спартыўную залу. Шмат увагі ў суботнія дні ўдзяляецца ўмацаванню і захаванню нашага здароўя. Фізкультурна-аздараўленчыя заняткі, правядзенне дзён здароўя, спартыўных свят трывала ўвайшлі ў практыку работы нашай школы.

У адну з апошніх субот юныя экскурсаводы Кацярына Філіповіч, Аксана Пракаповіч і Дзіяна Якоўчык, вучаніцы 8 класа, разам са сваім кіраўніком Г. І. Дзямянка правялі цікавую і змястоўную экскурсію ў музеі «Стаўбцоўшчына літаратурная». Пасля экскурсіі ўсе навучэнцы сабраліся ў вучэбным кабінеце для прагляду прэзентацыі «Магія пакаёвых раслін», што падрыхтавала кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Прыгажосць і кветкі» Н. Ф. Мішкевіч разам з дзецьмі, якія наведваюць яе заняткі. Былі праведзены дзве гульні: «Расліны ў загадках» і «Адгадай расліну па апісанні».

Затым усе навучэнцы пайшлі ў актавую залу, дзе члены аб’яднання «На тэатральнай сцэне» прапанавалі ім для прагляду чатыры гумарыстычныя міні-сцэнкі. Завяршылася цікавая праграма чытаннем вершаў.

Надзея ТРАСЦЯНКА, вучаніца Дзераўнянскай СШ

 

ЦІ ЛЯГЧЭЙ НАСТАЎНІКУ, ЧЫМ ВУЧНЯМ

Мы часта кажам, што настаўнікам лёгка, намнога лягчэй, чым нам, вучням. А ці ведаем мы, у колькі гадзін яны выходзяць з дому і прыходзяць пасля заняткаў? Ці ведаем мы, як ім цяжка трымацца, калі 25 вучняў «разносяць» клас і не хочуць слухаць тэму? А ці ведаеце вы, што плюс да ўрокаў ёсць і дадатковыя заняткі?

І нават суботнімі днямі настаўнікі не застаюцца дома. Каб зразумець, што прафесія настаўніка не такая ўжо і лёгкая, але цікавая, я вырашыла пагутарыць з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Вольгай Анатольеўнай Булаш. Вольга Анатольеўна вельмі любіць сваю прафесію. У пачатку вельмі стамлялася, і ў галаву прыходзілі думкі аб змене працы, але з часам яна зразумела, што чалавек павінен рабіць тое, што яму падабаецца.

Вольга Анатольеўна вядзе дадатковыя заняткі па суботніх днях па рускай мове і літаратуры ў Школе юных інтэлектуалаў. Вучні, якія ходзяць на заняткі да Вольгі Анатольеўны, удзельнічаюць у розных конкурсах і турнірах. Займаюць прызавыя месцы. Яны вельмі добра падрыхтаваныя. Юлія Карповіч са сваёй даследчай працай прымала нават удзел у навукова-даследчай канферэнцыі і заняла трэцяе месца. Поспехі вучняў даюць сілы настаўніцы і далей аддаваць сваёй прафесіі душу і сэрца.

Ульяна МІЛАШЭЎСКАЯ,член аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *