Пераможцы спаборніцтва

Нумары Сельская гаспадарка

ВЫЗНАЧЫЛІСЯ НА ЖНІВЕ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу.

Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Агранёманскі» (дырэктар Уладзімір Жукаў), ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар Вольга Луцык), ААТ «Радзіма Якуба Коласа» (дырэктар Дзяніс Дзішук).

Пераможцамі і прызёрамі сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў прызнаны:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Фалюка і Уладзіміра Астахновіча;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Генадзя Цвіркі і Валянціна Гайдукевіча;

– старшы камбайнер ААТ «Дзераўное» Мікалай Сяліцкі;

– старшы камбайнер ААТ «Вялікі Двор» Сяргей Сенька;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Міхаіла Таяноўскага і Юрыя Сідорыка.

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны:

– вадзіцелі Аляксандр Мароз (ААТ «Рочавічы»), Уладзімір Аўласін (ААТ «Жацерава»), Іосіф Шпакоўскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Уладзімір Гапонаў (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Святаслаў Круглік (ААТ «Рубяжэвічы»), Васіль Ціткоў (ААТ «Вялікі Двор»).

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод механізатараў на прасаванні саломы прызнаны:

– механізатары Пётр Краўчанка (ААТ «Жацерава»), Васілій Лучык (ААТ «Вялікі Двор»), Арцём Дарашэвіч (ААТ «Агранёманскі»).

Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтва сярод аператараў на дапрацоўцы і сушцы збожжа прызнаны:

– звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Уладзіміра Каральца, Мікалая Хромчыка, Мікалая Папова;

– звяно ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Віктара Галавача, Аляксандра Станкевіча, Аляксандра Станкевіча і Сяргея Аўлохава.

Пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.

 

ЗАКЛАДВАЛІ АСНОВУ ЎРАДЖАЮ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах.

Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Налібакі Агра» (дырэктар Віталь Кушнер), ААТ «Вішнявецкі-агра» (дырэктар Віктар Худніцкі), ААТ «Рубяжэвічы» (дырэктар Андрэй Атрушкевіч).

Пераможцамі і прызёрамі сярод механізатараў прызнаны:

на ўнясенні мінеральных угнаенняў

– Анатолій Сцефаноўскі (ААТ «Вялікі Двор»), Іосіф Шыкуць (ААТ «Дзераўное»), Сяргей Лабун (ААТ «Рубяжэвічы»);

на падрыхтоўцы глебы

– Казімір Дамброўскі (ААТ «Агранёманскі»), Алег Салаўёў (ААТ «Шашкі»), Аляксандр Калошыч (ААТ «Дзераўное»);

на сяўбе яравых збожжавых камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі

– Дзмітрый Сагайдакевіч (ААТ «Агранёманскі»), Павел Мазанік (ААТ «Радзіма Дзяржынскага»);

на пасадцы бульбы

– Анатолій Рамэйка (ААТ «Рубяжэвічы»), Леанід Слабейка (ААТ «Вішнявецкі-агра»);

на сяўбе лёну

– Генадзь Жвірбля (ААТ «Рочавічы»);

на сяўбе цукровых буракоў

– Аляксандр Пухоўскі (ААТ «Агранёманскі»), Фінат Саітгарэеў (ААТ «Вялікі Двор»);

на сяўбе кукурузы

– Аляксандр Фалюк (ААТ «Агранёманскі»), Святаслаў Ваўчок (ААТ «Радзіма Дзяржынскага»), Васіль Лучык (ААТ «Вялікі Двор»);

на хімпраполцы сельскагаспадарчых культур

– Аляксей Пальчык (ААТ «Агранёманскі»), Уладзімір Рулёў (ААТ «Вялікі Двор»), Мікалай Ланкевіч (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»).

Пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.

 

ЛЕПШЫЯ СЯРОД МАЛАДЫХ

Пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва сярод экіпажаў камбайнераў на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу прызнаны:

– старшы камбайнер ААТ «Жацерава» Віталь Тарабэш;

– старшы камбайнер ААТ «Вішнявецкі-агра» Васіль Крыкала;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Аляксандра Касмовіча;

– старшы камбайнер ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Андрэй Храмы.

Пераможцам спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны вадзіцель ААТ «Шашкі» Павел Лысы.

Пераможцамі спаборніцтва сярод аператараў на дапрацоўцы і сушцы збожжа прызнана звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Аляксея Саўчыца, Сяргея Ярашэвіча, Аляксандра Крывашэя.

Пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах прызнаны механізатары:

на ўнясенні мінеральных угнаенняў

– Віктар Семянько (ААТ «Агранёманскі»), Аляксандр Халапук (ААТ «Рочавічы»);

на падрыхтоўцы глебы

– Станіслаў Пячурка (ААТ «Дзераўное»);

на сяўбе яравых збожжавых

– Максім Паплаўскі СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»;

на сяўбе кукурузы

– Максім Леўкавец (ААТ «Жацерава»).

Пераможцамі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў прызнаны:

на кормаўборачным камбайне

– Генадзій Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»);

сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы

– Ігар Магільніцкі (ААТ «Вялікі Двор»);

сярод механізатараў на адвозцы зялёнай масы

– Дзяніс Сухаверх (ААТ «Вішнявецкі-агра»).

 

ПАСТАРАЛІСЯ НА НАРЫХТОЎЦЫ КАРМОЎ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.

Пераможцамі прызнаны:

калектывы ААТ «Рубяжэвічы» (дырэктар Андрэй Атрушкевіч), ААТ «Вішнявецкі-агра» (дырэктар Віктар Худніцкі), СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» (кіраўнік Аляксандр Дударэвіч);

сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў

– Сяргей Лабун (ААТ «Рубяжэвічы»), Аляксандр Фалюк (ААТ «Агранёманскі»), Уладзімір Пячонаў (ААТ «Вялікі Двор»);

сярод механізатараў на касьбе траў

– Генадзь Юнцэвіч (ААТ «Шашкі»), Аляксандр Зубчонак (ААТ «Дзераўное»), Віталь Шода (ААТ «Вішнявецкі-агра»);

сярод механізатараў на варушэнні сена

– Валянцін Калкоўскі (ААТ «Шашкі»), Васіль Баран (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Аляксандр Есьман (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»);

сярод механізатараў на трамбоўцы сянажнай і сіласнай масы

– Генадзь Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Уладзімір Круглік (ААТ «Рубяжэвічы»), Уладзімір Ермакоў (ААТ «Жацерава»);

сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы

– Альбін Янкоўскі (ААТ «Рубяжэвічы»), Міхаіл Астравух (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Мікалай Жыдкоўскі (ААТ «Агранёманскі»);

сярод механізатараў на адвозцы зялёнай масы

– Іосіф Пока (ААТ «Рубяжэвічы»), Станіслаў Фурсевіч (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Віктар Матэльскі (ААТ «Рочавічы»);

сярод камбайнераў і механізатараў механізаванага атрада ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»

– Аляксандр Сідорык і Ілья Гамза.

Пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовымі прэміямі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *