Мемарыяльная дошка ў Вільні

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

Улады горада Вільнюса далі дазвол на ўстаноўку мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе Якуб Колас працаваў у рэдакцыі газет «Наша доля» і «Наша ніва».

Дырэктар літаратурнага музея ў Вільнюсе, які дзейнічае на былой сядзібе Рыгора Пушкіна, сына вялікага рускага паэта, і яго жонкі Варвары, Надзея Петраўскене, якая прыняла сёлета ўдзел ў літаратурным свяце «Каласавіны», падзялілася планамі, звязанымі з супрацоўніцтвам з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа ў Мінску. Напрыканцы лістапада ў Вільнюскім музеі плануецца адкрыццё сумеснай выставы, прысвечанай пачатку літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. Гэтая падзея прымеркавана да 110-годдзя з часу выхаду нумару газеты «Наша доля», дзе быў надрукаваны першы верш Якуба Коласа.

Надзея Петраўскене расказала, што ў фондах вільнюскага літаратурнага музея захоўваюцца экзэмпляры першых беларускіх газет «Наша доля» і «Наша ніва», якія выходзілі ў Вільні ў пачатку ХХ стагоддзя. Акрамя таго, у музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Якуба Коласа, якія былі перададзены пасля пажару ў доме, дзе жыў паэт.

Супрацоўнікі абодвух музеяў, беларускага і літоўскага, рады сумеснай дзейнасці, якая ўсталёўваецца, з надзеяй на плённы творчы яго працяг.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *