Сустрэча з расійскімі журналістамі

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка амаль шэсць гадзін размаўляў з расійскімі журналістамі.

Гэтае традыцыйнае мерапрыемства было арганізавана 13-ты раз і прайшло ў фармаце давернага дыялогу.

«Галоўная мэта такіх сустрэч – збліжэнне нашых народаў, магчымасць данесці аб’ектыўную інфармацыю аб самай блізкай і, спадзяюся, самай роднай для вас зямлі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Расійская Федэрацыя для нас таксама была і застаецца не проста стратэгічным партнёрам і саюзнікам, а блізкай і брацкай дзяржавай».

Аляксандр Лукашэнка ў сваіх адказах вялікую ўвагу ўдзяліў беларуска-расійскаму супрацоўніцтву, будаўніцтву Саюзнай дзяржавы, міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню, прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Расіяй, ажыццяўленню беларуска-расійскіх культурных і адукацыйных праектаў. Была закранута таксама тэматыка маючых адбыцца перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, стварэння роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін, магчымасцяў для паставак прадукцыі, інтэграцыі ў фармаце ЕАЭС.

«Ужо цяпер беларуска-расійскія адносіны маюць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень і даць чарговы штуршок хутчэйшаму станаўленню Еўразійскага эканамічнага саюза, – заявіў Прэзідэнт. – Падкрэслю, што асновай для яго стварэння стала менавіта Саюзная дзяржава.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў многія ўнутраныя тэмы, у тым ліку ўзровень даходаў насельніцтва, эканамічную палітыку, развіццё сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, функцыянаванне ЖКГ, адукацыйнай сферы, спорту і турызму, будаўніцтва гасцініц у рэгіёнах, перспектывы развіцця касмічнай сферы і атамнай энергетыкі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, гістарычных каранёў дружбы беларускага і расійскага народаў.

Аляксандр Лукашэнка адказаў і на пытанні, якія датычаць яго асабістых спартыўных, літаратурных і мастацкіх схільнасцяў, стаўлення да малой радзімы, адпачынку.

Мерапрыемства было арганізавана для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі – удзельнікаў прэс-туру ў Беларусь.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *