Свята хлебаробаў

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

З ПАКЛОНАМ І ЎДЗЯЧНАСЦЮЗА ПРАЦУ НА ЗЯМЛІ

У мінулую пятніцу Лагойск гасцінна сустракаў удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2016». На свята прыехалі лепшыя аграрыі і фермеры з усіх раёнаў. Дэлегацыя ад Стаўбцоўшчыны на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым была даволі прадстаўнічай.

Наш раён прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2016 г. і ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам Мінаблвыканкама. Дыпломы атрымалі: дырэктар ТАА «СЖК «Налібакі» Віталій Кушнер – за дасягнутыя поспехі ў вытворчасці малака, дырэктар ААТ «Рубяжэвічы» Андрэй Атрушкевіч – за лідарства ў вобласці па нарыхтоўцы травяных кармоў. Дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» Рамуальда Бурдукевіч узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Дырэктары ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктар Худніцкі і ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Васіль Лаўрашчук атрымалі сертыфікаты на суму 100 тысяч рублёў кожны на развіццё вытворчасці. Восем перадавікоў сельскагаспадарчай галіны адзначаны ганаровымі дыпломамі пераможцаў. Гэта вадзіцель Анатоль Турко, механізатары Аляксей Пальчык і Віктар Семянько, тэхнік-асемянатар Іна Крывель (ААТ «Агранёманскі»), вадзіцелі Ігар Магільніцкі і Фінат Саітгарэеў (ААТ «Вялікі Двор») і Эдуард Рымашэўскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), жывёлавод Святлана Валіцкая (ААТ «Вішнявецкі-агра»). У ліку ганаровых гасцей былі Герой Сацыялістычнай Працы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, брыгадзір МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Зінаіда Ярашэвіч і дырэктар ААТ «Вялікі Двор», заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольга Луцык. А таксама маладыя спецыялісты, галоўныя аграномы ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і «Дзераўное» Павел Кучынскі і Валянціна Маджаеўская.

2-23-11-23x

Раённае свята працаўнікоў вёскі ладзілася на наступны дзень у ААТ «Вішнявецкі-агра». Працаўнікі таварыства заслужылі такое права сваёй стараннай працай. Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, праходзіла ў Вішнявецкім сельскім доме культуры. У зале сабраліся перадавікі ўсіх галін сельгасвытворчасці, перапрацоўчай прамысловасці і арганізацый, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Сярод прысутных былі ветэраны працы, былыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

На сцэну паднімаецца старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Па традыцыі кіраўніку раёна ўручаецца каравай. Юрый Мікалаевіч віншуе прысутных з прафесійным святам, называе прозвішчы працаўнікоў, якімі ганарыцца раён. І падкрэслівае, што дзякуючы менавіта працаўнікам вёскі, шчырая і нялёгкая праца якіх была адзначана летась грашовай прэміяй, сёлета ў горадзе распачата будаўніцтва новага дзіцячага садка. Старшыня райвыканкама выказвае ўдзячнасць Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту, Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкаму прафсаюза работнікаў АПК за аказаныя працаўнікам Стаўбцоўшчыны падтрымку і ўвагу. Шчыра дзякуе ветэранам працы, якія шмат сіл і энергіі аддалі станаўленню сельскагаспадарчай галіны раёна і перадаюць вопыт маладым. У гаспадарках працуюць восем маладых кіраўнікоў, якія прыкладаюць старанні для таго, каб наш раён прымнажаў здабыткі і ў будучым не страчваў перадавых пазіцый. Шчырыя словы ўдзячнасці з нагоды жыццёвага юбілею выказаў Юрый Мікалаевіч былому начальніку сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Канстанціну Ліцкевічу.

Ад камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама выступіў начальнік абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Злотнік. Валерый Яфімавіч адзначыў, што Стаўбцоўскі раён зноў на перадавых пазіцыях, як увогуле і аграрыі Мінскай вобласці. Перадавікам вытворчасці былі ўручаны граматы і падзякі аблвыканкама. Галоўны тэхнічны інспектар Мінскага абласнога камітэта прафсаюза Аляксандр Мотуз таксама адзначыў паспяховую работу нашых сельскіх працаўнікоў і ўручыў юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі» намесніку дырэктара ААТ «Агранёманскі» Івану Скварчэўскаму і ганаровы знак «За заслугі» Генадзю Цвірку, начальніку ўчастка гэтага таварыства, а таксама падзякі: Алене Юшкевіч – эканамісту ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», Дзмітрыю Сасонку – механізатару ААТ «Рочавічы», Тэрэзе Чуйко – галоўнаму ветурачу ААТ «Радзіма Дзяржынскага», Аліне Шумчык – брыгадзіру ТАА «СЖК «Налібакі», Мікалаю Мельнікаву – газаэлектразваршчыку СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Шчырыя віншаванні прымалі прысутныя ў зале ад старшыні райсавета дэпутатаў Аркадзія Казякоўскага, які па просьбе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Анісім уручыў падарунак аператару машыннага даення ААТ «Вішнявецкі-агра» Галіне Шашко.

У гонар прафесійнага свята ўзнагароджаны граматамі і падзякамі райвыканкама дваццаць два работнікі сельскагаспадарчай галіны і перапрацоўчай прамысловасці.

Дырэктарам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за плён работы падначаленых ім калектываў былі ўручаны караваі. Ад імя ўсіх кіраўнікоў выступіла дырэктар ААТ «Вялікі Двор» Вольга Луцык. Яе выступленне было адрасавана, у прыватнасці, маладым кіраўнікам і спецыялістам, якія выбралі нялёгкую, але ганаровую прафесію – расціць хлеб. Кожны з іх павінен адказна ставіцца да сваёй работы і пераймаць вопыт ветэранаў працы, каб Стаўбцоўшчына наша працвітала.

Дыпломы і прэміі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК са словамі падзякі за плённую і самаадданую працу атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе, жніве і нарыхтоўцы кармоў. З чырвонымі стужкамі з надпісам «Пераможца» яны прымалі віншаванні за сваю шчырую і нялёгкую сялянскую працу ад першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніса Колясеня. У сваю чаргу і Дзянісу Сяргеевічу старшыня райвыканкама пад апладысменты прысутных перадаў падарунак, які прэзентавала раёну дэлегацыя горада-пабраціма Азёры Маскоўскай вобласці.

Пераходны прыз, заснаваны райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў гонар праслаўленага камбайнера Генадзя Цвіркі з ААТ «Агранёманскі», атрымаў яго калега – камбайнер Аляксей Пальчык, які дабіўся сёлета найвышэйшага паказчыка па намалотах збожжа.

Асаблівая ўвага была ўдзелена маладым спецыялістам, многія з якіх адзначаюць сёлета прафесійнае свята ўпершыню. Віншаваў маладую змену, якая прыйшла працаваць ва ўсе гаспадаркі раёна, старшыня райвыканкама. А папаўненне даволі значнае. Юрый Мікалаевіч падкрэсліў, што маладыя спецыялісты энергічныя, мэтанакіраваныя, поўныя новых задум, гэта апора для дзяржавы і будучае нашай Стаўбцоўшчыны. Ён адзначыў важнасць падтрымкі моладзі кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і вопытнымі спецыялістамі, для таго каб кожны выпускнік знайшоў сябе ў прафесіі і зарэкамендаваў са станоўчага боку. Ад гэтага будзе залежаць будучае саміх спецыялістаў і іх сем’яў. Выказаў спадзяванне, што з сённяшніх, па-сапраўднаму адданых сваёй прафесіі маладых спецыялістаў, атрымаюцца ў будучым добрыя кіраўнікі, здольныя вырашаць пастаўленыя перад імі нялёгкія задачы.

Ад імя маладых спецыялістаў са зваротам выступіла галоўны аграном ААТ «Дзераўное» Валянціна Маджаеўская. Яна выказала ўдзячнасць кіраўніцтвам і калектывам гаспадарак за разуменне і добрыя словы падтрымкі і запэўніла, што моладзь будзе і надалей працаваць добрасумленна, увасабляючы ў вытворчасць атрыманыя ў навучальных установах веды, і імкнуцца развіваць прафесійнае майстэрства.

Пераможцы раённага спаборніцтва, маладыя механізатары, камбайнеры і вадзіцелі, атрымалі дыпломы з рук старшыні райвыканкама Юрыя Горлава.

Па традыцыі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прадстаўлялі на тэрыторыі ля Дома культуры свае «падворкі». Усе пастараліся і арыгінальна іх аформілі. З песнямі і танцамі запрашалі прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў шаноўных гасцей паспрабаваць прыгатаваныя ўмелымі рукамі вясковых гаспадынь прысмакі. Надвор’е выдалася цудоўным, сонечным. Свята ўдалося.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

«КОЛАСАВЫ ЗЕМЛЯКІ», «НЁМАН», «ДОЛЬНІЦА» – ГАЛАСЫ СТАЎБЦОЎШЧЫНЫ

На абласным свяце «Дажынкі», якое адбылося ў мінулую пятніцу ў Лагойску, з тэатралізаванай музычнай праграмай выступіў зводны калектыў мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўскага раёна. Звонкія галасы таленавітых спевакоў з народнага хору «Нёман» Старасвержанскага цэнтра культуры, народнага фальклорнага калектыву «Коласавы землякі» вёскі Мікалаеўшчына і народнага вакальнага ансамбля «Дольніца» Горкаўскага дома культуры разнеслі па святочных ваколіцах прыгажосць і зухаватасць беларускай песні. Спевакі – яшчэ і выдатныя артысты, якія сумелі далучыць гасцей свята да ўдзелу ў музычна-мастацкай тэатралізаванай пастаноўцы.

А ўмельцы народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» раённага Цэнтра культуры і Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці заклікалі ўдзельнікаў свята на «Вясковы падворак», дзе вочы разбягаліся ад прыгажосці і стракатасці твораў мастацтва.

Дорачы задорны настрой іншым, і самі ўдзельнікі мастацка-канцэртнай праграмы атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ва ўрачыстасці, захаваўшы прыўзняты настрой надоўга.

 Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *