Узнімаецца першы паверх

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Будаўніцтва аднаго са значных сацыяльных аб’ектаў раёна – дзіцячага сада на 230 месцаў – вядзецца ў дзве змены, да гадзіны ночы. У планах будаўнікоў ПМК-233 – у бліжэйшы час узвесці будынак дзіцячага сада.

Штодзень на аб’екце працуюць 130 чалавек, задзейнічаны дзясяткі машын і пад’ёмна-транспартных механізмаў, два вежавыя краны.

– У поўным аб’ёме ўжо выканана электразабеспячэнне аб’екта, усе астатнія знешнія сеткі, як водазабеспячэнне, каналізацыя і цеплазабеспячэнне, будуць завершаны да 1-га снежня, – запэўніў дырэктар генпадраднай арганізацыі ПМК-233 Яўген Корсак.

Будаўнікі вядуць кладку першага паверха і ў адной з секцый ужо выходзяць на ўзровень другога паверха. На гэтых работах шчыруюць брыгады муляраў Аляксандра Фенькі, Юрыя Макася, Віталя Пухоўскага. Без выхадных шчыруе машыніст экскаватара і пагрузчыка Іван Кандратовіч. Вялікая адказнасць ускладзена на начальніка ўчастка Андрэя Барэля.

З пачатку будаўніцтва на аб’екце ўжо асвоена каля аднаго мільёна ста тысяч рублёў. Фінансаванне ажыццяўляецца без затрымак, у поўным аб’ёме. З боку заказчыка, дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна», будаўнікам ужо выдадзены аванс на снежань у адпаведнасці з графікам фінансавання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *