Заказчыкі цэняць тэхнічны сэрвіс

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

За 10 месяцаў бягучага года філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы экспартаваў 35 перасоўных дызельных кампрэсарных станцый на суму 270 тысяч долараў ЗША. Аб’ём экспартных паставак склаў адносна аналагічнага леташняга перыяду 119,4 працэнта.

– Рэалізацыя ідзе добра. На даны момант з Расійскай Федэрацыі паступіў яшчэ адзін заказ – на выраб шасці кампрэсарных станцый, – удакладняе начальнік аддзела збыту Віктар Круглік і звяртае ўвагу, што ў пытаннях збыту станцый істотную ролю адыгрываюць канкурэнтаздольная цана і якасць, якая задавальняе заказчыка, а таксама даступны тэхнічны сэрвіс.

Кампрэсарныя станцыі – прадукцыя, якую стаўбцоўскія машынабудаўнікі выстаўлялі на Мінскім маторным заводзе падчас нядаўняга візіту туды афіцыйнай дэлегацыі Пакістана.

У плане рэалізацыі тавараў народнага спажывання, як зазначае Віктар Круглік, заключаны гадавыя кантракты з такімі буйнымі прадпрыемствамі рэспублікі, як «Мінскдрэў», «Віцебскдрэў» і т. п.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *