Праект Уладзіміра Радзіона

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Пад гучнай рубрыкай «Гэта наша будучае» на беларускім партале TUT.BY апублікаваны артыкул аб персанальным праекце настаўніка інфарматыкі СШ № 3 г. Стоўбцы Уладзіміра Радзіона. Тытулаваны педагог (уладальнік медаля Францыска Скарыны, статуса «Чалавек года Міншчыны – 2014») распрацаваў уласную сістэму навучання дзяцей праграмаванню. Запрашаем зайсці на 42.TUT.BY/519720 і азнаёміцца з сутнасцю распрацоўкі таленавітага педагога, поспех якога прызнаны не толькі ў Беларусі, але і за мяжою.

 

ВЕДЫ АЦЭНЕНЫ

Завяршыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Раённая алімпіяда прайшла на базе СШ № 3 г. Стоўбцы. 21 установа адукацыі раёна адправіла сваіх лепшых вучняў паспаборнічаць у ведах. 263 вучні сёмых-адзінаццатых класаў паспрабавалі інтэлектуальныя сілы за межамі сваёй навучальнай установы.

Па выніках алімпіяды 115 вучняў узнагароджаны дыпломамі розных ступеняў. Тым, хто набраў найвышэйшую колькасць балаў, прадаставіцца магчымасць паўдзельнічаць у трэцім туры рэспубліканскай алімпіяды, абараняючы ўжо гонар раёна ў вобласці.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *