На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ІМІДЖ З СЕРТЫФІКАТАМ

Да канца бягучага года Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» плануе атрымаць еўрапейскі сертыфікат, які дазволіць працаваць на рынку Еўропы.

Першы і, бадай, самы адказны этап сертыфікацыі FSSC 22000 (ISO 22000, ISO/TS 22002-1) ужо завершаны. Да канца лістапада пройдзе і другі, заключны этап. «Заўваг да нас з боку аўдытараў не ўзнікла», – падкрэслівае дырэктар філіяла Ала Кажухоўская.

25-11-26q

Сёння вытворцы актыўна адгружаюць сваю прадукцыю на рынкі Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Яны паспяхова выканалі кантракты, якія былі заключаны вясной бягучага года з амерыканскімі фірмамі на пастаўку бярозавага соку ў шкляной бутэльцы і ва ўпакоўцы bag-in-box, а таксама чорнапарэчкавага морсу ў шкляной бутэльцы. З кожным годам расце выпуск імпартазамяшчальнага віду прадукцыі – фруктова-ягадных напаўняльнікаў. З пачатку года іх выпушчана 364 тоны, у тым ліку 169 тон рэалізавана ў Расійскую Федэрацыю. Цяпер, напярэдадні Новага года, кожны дзень вядуцца адгрузкі павідла і падварак у Расійскую Федэрацыю. Як удакладняюць вытворцы, заяўка зроблена на 300 тон.

НА ЗДЫМКУ: вопытны аператар лініі Ганна Кавалеўская рыхтуе замарожаную вішню для вырабу фруктова-ягадных напаўняльнікаў.

 

ПАДАРУНАК ВОСЕНІ

Электрасувязісты раёна гатовы прапанаваць абанентам і кліентам цікавыя акцыі ад кампаніі «Белтэлекам». Выкарыстаць гэтыя прапановы можна ўсцяж да 31 снежня 2016 года.

Адна з прапаноў так і называецца – «Асенні падарунак». Падрыхтаваны ён тым, хто цяпер падключаецца да паслуг ZALA і пакетаў паслуг. Ім дадзена магчымасць падключэння двух любых тэматычных SD-пакетаў на выбар са скідкай у памеры 100 працэнтаў на працягу месяца.

Папулярнасцю карыстаюцца і іншыя акцыі, так ці інакш звязаныя з паслугай ZALA. Новым і ўжо дзеючым абанентам byfly і пакетаў паслуг (з паслугай доступу да сеткі інтэрнэт) варта таксама звярнуць увагу на акцыю, звязаную з прадастаўленнем паслугі антывіруснай абароны. Уключна да Новага года прадастаўляецца скідка ў памеры 100 працэнтаў на абаненцкую плату на працягу аднаго месяца з даты падключэння да данай паслугі.

 

ДА ПАЛІЎНЫХ ГРАНУЛ – І ДРАНІЦА

З пачатку года экспарт прадукцыі Стаўбцоўскага лясгаса перасягнуў 1,6 мільёна долараў. Удзельная вага экспартнай прадукцыі ў агульнай выручцы склала большую палову – 52,3 працэнта.

Як адзначыў начальнік планава-эканамічнага аддзела лясгаса Аляксандр Качановіч, сярод экспартных відаў прадукцыі пераважаюць абразныя піламатэрыялы – іх адгружана замежным спажыўцам 4130 м3 з выпушчаных лясгасам 10,4 тысячы м3. Фактычна ўсе вырабленыя ацыліндраваныя і акораныя вырабы ідуць за мяжу. Паліўныя гранулы (пелеты) па-ранейшаму цвёрда трымаюць статус экспартнай прадукцыі – 1682 тоны іх з выпушчанай 1851 тоны адгружана сёлета ў Латвію. Экспартны асартымент дапаўняе і паліўная драніца, тэхсыравіна, балансы розных відаў. Нарыхтоўка іх вядзецца з сярэдзіны бягучага года ў тым ліку і на бураломных дзялянках Смалявіцкага лясгаса, Бараўлянскага спецлясгаса, куды стаўбцоўскія лесаводы накіраваны на аказанне дапамогі.

Пра стабільную работу лясгаса гаворыць выручка ад рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг, якая склала 5 920 000 рублёў пры рэнтабельнасці 20,3 працэнта. Вывезена драўніны 90 600 м3. Акрамя таго, рэалізавана яе насельніцтву і розным суб’ектам гаспадарання 22 300 м3.

 

ДЗЯРЖПОШЛІНА – ДЛЯ РАМОНТУ

З пачатку года ДРБУ № 135 выпусціла на ўласным заводзе амаль 12 тысяч тон асфальтабетоннай сумесі, што на 10 працэнтаў больш адносна адпаведнага леташняга перыяду.

Асфальтабетонная сумесь накіравана на рамонт аўтадарог, а яго ажыццяўленне вялося сёлета актыўнымі тэмпамі і ў значных аб’ёмах. Дарожнікі асвоілі 576,2 тысячы рублёў, выдзеленых ім абласным бюджэтам з так званых адлічэнняў ад дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Такім чынам, быў зроблены капрамонт участкаў дарогі Літва – Куль – Пятрылавічы, бягучыя рамонты пад’езда да Наваколасава, участкаў дарог Рубяжэвічы – Хатава, Пагарэлае – Вішнявец, Мешычы – Налібакі – Кромань (вуліца Ліпеньская ў Налібаках) і інш. На адрамантаваных участках дарогі Літва – Куль – Пятрылавічы з’явіліся і аб’екты інфраструктуры – два сучасныя аўтобусныя прыпынкі. На даны момант за кошт названых вышэй адлічэнняў праводзіцца капрамонт участка вуліцы Трактарнай у Новым Свержані.

 

З ДВУХ РАЁНАЎ

Стаўбцоўскі ўчастак ААТ «Белуторчармет» штомесяц нарыхтоўвае 1100 тон чорных металаў. Нарыхтоўкі забяспечваюць пераважна прадпрыемствы, аднак 10-15 працэнтаў іх прыходзіцца на насельніцтва.

Людзі праяўляюць стабільную зацікаўленасць, таму што разлік з імі ажыццяўляецца наяўнымі грашыма, на месцы. Кілаграм лому ў сярэднім каштуе 14 капеек (тона – 140 рублёў).

Нарыхтоўкі ад прадпрыемстваў праводзяцца выязным спосабам, з дапамогай трох аўтамабіляў МАЗ з маніпулятарамі. За Стаўбцоўскім участкам пасля праведзенай 1 кастрычніка 2015 года рэарганізацыі замацаваны два раёны – Стаўбцоўскі і Нясвіжскі. Нарыхтаваны лом адпраўляецца на далейшую перапрацоўку на завод у Гатава.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ВЫКЛІКІ ЧАСУ

Сацыяльная служба раёна ўдасканальвае сістэму сацыяльнага абслугоўвання, у тым ліку з дапамогай сучасных распрацовак вучоных.

На мінулым тыдні загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Сяргей Есіс у складзе дэлегацыі Мінскай вобласці прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі – «Дэменцыя і старэнне: сацыяльная служба прымае выклікі часу». «Знаёмства з новымі методыкамі прафілактыкі дэменцыі (у перакладзе з лацінскага – «слабоумие»), у тым ліку ў лячэбна-працоўных майстэрнях, дапаможа дапоўніць самым цікавым і работу нашага аддзялення», – заўважыў Сяргей Есіс.

 

ЗАПАТРАБАВАНА СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА

Аздараўленчы лагер імя Я. М. Чайкі Стоўбцыгаза спаўна выконвае свае функцыі не толькі падчас летняга аздараўлення дзяцей, але і на працягу года.

Паступаюць заказы на правядзенне банкетаў, вяселляў, юбілеяў. Цікавы такі факт – на працягу ўжо многіх гадоў для правядзення навагодніх святаў базу адпачынку здымае сталічная турыстычная фірма «Акадэмія адпачынку».

Як расказвае начальнік аздараўленчага лагера Таццяна Шпілеўская, база адпачынку з радасцю прымае навучэнцаў сталічнай школы № 161 на восеньскіх і зімовых канікулах, якія развіваюць дзейнасць у экалагічным накірунку.

Радасным момантам з’яўляецца і такі факт, што спартыўную базу ведамаснага аздараўленчага лагера для трэніровак і заняткаў спортам скарыстоўваюць працаўнікі РАУС, філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн». Ды і самі працаўнікі газавай арганізацыі пастаянна наведваюць спартзалу, спартыўная каманда выкарыстоўвае выдатныя яе магчымасці для трэніровак і падрыхтовак да спартыўных турніраў і спартакіяд, дзе заўсёды займае высокія прызавыя месцы.

Асноўная ж задача аздараўленчага лагера імя Я. М. Чайкі – аздараўленне дзяцей супрацоўнікаў вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз». Лагер знаходзіцца на балансе вытворчага ўпраўлення «Стоўбцыгаз». У летні перыяд у лагеры адпачылі 540 дзяцей з усёй рэспублікі. Усе пуцёўкі ў лагер былі прададзены ўжо ў красавіку. Лагер карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *