З нагоды

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

25-11-26e

ЯНЫ – АСАБЛІВЫЯ

У адмыслова ўпрыгожанай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу сабраліся сем’і, прадстаўнікі мясцовай улады, устаноў і грамадскіх арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі – шматлікія сябры і аднадумцы Стаўбцоўскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», каб адзначыць яе 15-годдзе.

За паўтара дзясятка гадоў, як была створана Стаўбцоўская пярвічная арганізацыя, вырасла не адно пакаленне дзяцей. Падчас юбілейнай сустрэчы было відавочна, колькі перамен адбылося ў сем’ях, аб’яднаных арганізацыяй, і галоўная з іх – у псіхалогіі бацькоў, іх адносінах да жыцця. Усмешкі на тварах матуляў сведчылі, што, нягледзячы на выпрабаванне, якое выпала, гэтыя сем’і не здаюцца і дзейнічаюць, жыццё для іх не спынілася.

Ніна Ганісеўская – у ліку тых 36-ці матуляў раёна, якія ўваходзяць у арганізацыю і выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ад пачатку Ніне Фёдараўне даручана грамадская місія – узначаліць «пярвічку», быць яе актыўным арганізатарам.

– 15 гадоў таму аб’ядналіся бацькі, якія вырашылі дапамагчы сваім дзецям, агульнымі намаганнямі зрабіць жыццё іх і сваё ўласнае цікавым і насычаным, – прыгадала ва ўступным слове Ніна Ганісеўская. – Нашы першыя крокі былі няўпэўненымі, сумнаватымі. Невыпадкова, што сваё першае мерапрыемства мы назвалі сімвалічна – Дзень усмешкі. Мы хочам, каб нашы дзеці ўсміхаліся і выходзілі з чатырох сцен.

Каб ажыццявіць «выхад» дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, «пярвічка» стала шукаць аднадумцаў і партнёраў, заводзіць сяброў, наладжваць супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі і дабрачыннымі фондамі. І вынік не прымусіў сябе чакаць. Са слайд-шоу, падрыхтаванага на аснове фотаархіва пярвічнай арганізацыі, мільгалі на экране кадры з разнастайных экскурсій (Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, дэльфінарый, заапарк, «Мінск-Арэна», Батанічны сад, шклозавод «Нёман», конная сядзіба і т. п.), інтэграцыйных фестываляў і дабрачынных канцэртаў, семінараў і трэнінгаў, святаў і конкурсаў. Такім чынам, сярод дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі развіцця адкрыліся таленты, за якія яны былі адзначаны граматамі і дыпломамі. Некаторыя з гэтых дзяцей і маладых людзей, дарэчы, узялі ўдзел у інклюзіўным канцэрце, падрыхтаваным да 15-годдзя арганізацыі пры садзейнічанні раённага Цэнтра культуры, і сваімі рукамі вырабілі гасцям памятныя сувеніры.

Важны напрамак у дзейнасці арганізацыі – удзел у розных праектах. Да прыкладу, незаўважанымі не засталіся праекты па будаўніцтве рэабілітацыйнай прасторы і па працаўладкаванні дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У мінулым годзе ў рамках праекта Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам «Роўныя магчымасці – шлях да поспеху» створаная маладымі стаўбчанамі група ў сацыяльных сетках была прызнана лепшай. На працягу 2014-2016 гадоў па ініцыятыве асацыяцыі дзеці ў суправаджэнні бацькоў праходзяць аздараўленне ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Надежда» ў Вілейскім раёне.

Пра значны ўклад Стаўбцоўскай «пярвічкі» ў агульную справу нагадалі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, якія прыехалі на святочную ўрачыстасць. Маштабы зробленага пярвічнай арганізацыяй за 15 гадоў падкрэсліла і прадстаўнік райвыканкама – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Лапко. «Садзейнічанне арганізацыі было аказана з першых дзён. І цяпер мы побач з мамамі, якім прызначаем сацыяльныя дапамогі, пенсіі. Я схіляюся перад вашай вытрымкай», – прызналася прысутным Наталля Аляксандраўна.

Цеснае супрацоўніцтва наладжана ў пярвічнай арганізацыі і з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яго дырэктар Святлана Сікорская адрасавала словы падзякі старшыні пярвічнай арганізацыі, якая ў свой час дапамагла наблізіць бацькоў да спецыялістаў цэнтра, выклікаць іх на актыўныя дзеянні па рэабілітацыі і адаптацыі дзяцей. «Не плакаць-шкадаваць, а дзейнічаць. Разам у нас усё атрымалася», – падкрэсліла Святлана Сікорская.

Сёння першыя выпускнікі карэкцыйнага цэнтра ўжо наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра. З віншаваннямі звярнулася загадчыца гэтага аддзялення Наталля Макава, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская (дабрачынны фонд «Дапамога пацярпелым дзецям», у якім яна доўгі час працавала, штогод забяспечваў членаў арганізацыі каляднымі падарункамі), старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч, дырэктар ПГУП «Наш перекрёсток» Сяргей Брода. Не застаўся ўбаку і цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Цёплую і даверлівую атмасферу свята падтрымалі дзеці, удзельнікі інклюзіўнага канцэрта. Ніна Ганісеўская падкрэслівае, што свята не адбылося б без падтрымкі раённага выканаўчага камітэта, тэрытарыяльнага цэнтра, раённага Цэнтра культуры, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, ЦБП № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк», раённай арганізацыі «Белая Русь», ААТ «Вялікі Двор», магазінаў «Вівалаф» і «Холлдэкор», вясельнага салона «Зефир», цэнтра друку «Капірка», індывідуальных прадпрымальнікаў Юліі Сазон і Алены Рудовіч.

А мы разумеем, што асобыя дзеці і іх бацькі – такія розныя, не падобныя адзін да аднаго, але яны – разам, і ў гэтым – іх сіла.

НА ЗДЫМКАХ: віншаванні Стаўбцоўскай «пярвічцы» ад Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам; удзельнікі інклюзіўнага канцэрта; у радах арганізацыі – мамы, якімі нельга не захапляцца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

СЯМЕЙНЫ КАПІТАЛ

З пачатку бягучага года 83 шматдзетным сем’ям раёна быў прызначаны сямейны капітал.

У 2015 годзе, калі дзяржавай была ўстаноўлена такая форма падтрымкі сем’яў пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей, на Стаўбцоўшчыне звярнуліся па сямейны капітал 79 сем’яў. Усім ім ён быў прызначаны. Такім чынам, ужо больш за 160 шматдзетных сем’яў раёна маюць капіталаўкладанні, зробленыя ў будучыню сваіх дзяцей з дапамогай дзяржавы. Гэты спіс будуць папаўняць і новыя сем’і.

– Бацькам важна не спазніцца са зваротам, – звяртае ўвагу галоўны спецыяліст-бухгалтар упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Горбацэвіч, – таму што тэрмін для прыняцця рашэння аб прызначэнні сямейнага капіталу заканчваецца па сыходжанні шасці месяцаў з даты нараджэння дзіцяці.

Нагадаем, што сямейны капітал – гэта безнаяўная сума ў памеры 10 тысяч долараў, якая залічваецца на дэпазітны банкаўскі рахунак сям’і. Выкарыстаць яе можна пасля 18-годдзя дзіцяці, прычым на пэўныя мэты. Сярод іх прадугледжаны адукацыя, лячэнне і т. п.

Кожнай сям’і, якая мае права на прызначэнне сямейнага капіталу, у залежнасці ад сямейных і іншых абставін неабходна сабраць свой пакет дакументаў. Падрабязную інфармацыю на гэты конт можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (каб. № 6; тэл. 5-15-59, галоўны спецыяліст Яўсейчык Ганна Іванаўна).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *