Патэнцыял не ведае роўнасці

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Энергаінспекцыяй праводзяцца абследаванні домаўладанняў адзінока пражываючых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, а таксама шматдзетных сем’яў раёна.

Сярод тыповых парушэнняў у дамах і кватэрах сустракаюцца пашкоджанне ізаляцыі электраправодкі па прычыне сышоўшага тэрміну прыдатнасці, выкананне яе неабароненым провадам па згаральных канструкцыях і абклейванне шпалерамі, што пагражае ўзнікненнем пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

На кантролі застаецца і сітуацыя з выкананнем правіл тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак на сельгаспрадпрыемствах раёна. Грубыя парушэнні выяўлены ў ААТ «Каганец», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Рочавічы».

Да прыкладу, у адносінах да дырэктара ААТ «Каганец» быў складзены адміністрацыйны пратакол (ён прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 10 базавых велічынь) за тое, што не адноўлена цэласнасць прыстасаванняў выраўноўвальных электрапатэнцыялаў на малочнатаварных фермах «Зарэчча», «Засулле» і «Ячонка». На гэтых фермах не выканана ўраўноўванне патэнцыялаў шляхам злучэння ўсіх металічных частак з галоўнай зазямляльнай шынай.

Аналагічныя недахопы зафіксаваны на асобных фермах ААТ «Рубяжэвічы» і «Рочавічы». Акрамя таго, у абедзвюх гаспадарках не праводзяцца электрафізічныя вымярэнні электраправодкі. У ААТ «Рубяжэвічы» не выканана зазямленне малочных блокаў і кампрэсарных, даільнай залы і т. п. У ААТ «Рочавічы» адсутнічае асоба, адказная за электрагаспадарку.

Недахопы трэба выпраўляць, каб пазбегнуць электратраўматызму людзей і жывёлы.

Аляксандр АЛЯШКЕВІЧ,інспектар Стаўбцоўскага МРА»Энерганагляд» 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *