Спецтэхніку прапануюць машынабудаўнікі

Інвестпраект Нумары

image_pdfimage_print

Канструктары філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы ў супрацоўніцтве са спецыялістамі МНС Рэспублікі Беларусь зрабілі важкі ўклад у справу развіцця сучаснай спецтэхнікі – яны распрацавалі ўстаноўку для тушэння пажару, якая дазваляе рабіць гэта ў эканамічным рэжыме і на значнай вышыні.

Адна такая інавацыйная ўстаноўка перададзена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, другая – застаецца пакуль у вытворцаў, якія рыхтуюць дакументы для яе сертыфікацыі. Мінулым летам паспяхова прайшлі выпрабаванні ўстаноўкі ў Навукова-даследчым інстытуце пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацый МНС Рэспублікі Беларусь.

Пра яе тэхнічныя характарыстыкі і асаблівасці расказвае начальнік канструктарскага бюро філіяла Уладзімір Стэльмах:

– З дапамогай устаноўкі да пены дадаткова ўпырскваецца сціснутае паветра, за кошт чаго пена становіцца лягчэйшай, і падаваць яе можна на ўзровень дзясятага і вышэй паверха. Акрамя таго, змяншаецца расход вады. На адным і тым жа аб’ёме заправачнага бака пажарнага аўтамабіля можна працаваць у тры разы больш.

Калектыў канструктараў філіяла невялікі, але вызначаецца творчым пошукам і наватарскімі ідэямі. Выпраменьвае іх і увасабляе начальнік бюро Уладзімір Стэльмах разам з калегамі Паўлам Казлоўскім, Ігарам Гардзеевым, Аляксандрам Саковічам. Асноўная дзейнасць бюро звязана з пашырэннем мадэльнага раду перасоўных дызельных кампрэсарных станцый. Да прыкладу, на даны момант з дапамогай рухавіка прадукцыйнасцю 4 м3 канструктары спрабуюць зрабіць варыянт адной з самых эканамічных станцый – не толькі са зменшаным расходам паліва, а і з меншымі габарытамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *