Адметнасць Аталезі – калодзеж

Добраўпарадкаванне Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Своеасаблівай адметнасцю Аталезі можна назваць адзін з грамадскіх калодзежаў, а менавіта калодзеж па вуліцы Цэнтральнай, 107.

Сапраўды прыемна глянуць і спыніцца, каб набраць з такога шахтавага калодзежа вады. Акуратны, з адрамантаванай паветкай і зручнай лаўкай для вядра. Вакол яго падтрымліваецца чыстая і здаровая прастора.

Ёсць і зусім адваротны прыклад – Мікалаеўшчына, вуліца Школьная, 36. Сказаць, што элементы інфраструктуры гэтага калодзежа патрабуюць неадкладнага рамонту, значыць, не сказаць амаль нічога. Галоўнае, што выклікае жах, як можна піць ваду з калодзежа, які накрыты… руберойдам?

Праверка шахтавых калодзежаў і артсвідравін на тэрыторыі Аталезскага, Мікалаеўшчынскага і Шашкоўскага сельсаветаў, праведзеная санітарнай службай, паказала, на жаль, што далёка не ўсе яны адпавядаюць патрабаванням. Сярод асноўных недахопаў грамадскіх калодзежаў – адсутнасць паветкі над ім або дрэнны, неэстэтычны выгляд асобных элементаў, зношаныя лаўкі, прылеглая тэрыторыя не ўсюды добраўпарадкавана. У Лапках (вуліца Бярозаўская, 31) патрабуе рамонту жалезабетонны зруб калодзежа, над ім адсутнічае паветка. З разламанай паветкай і нядзеючы калодзеж у Апечках, па вуліцы Цэнтральнай, 33. Большасць калодзежаў у Кнотаўшчыне, Жыгалках, Пагарэлым і Мікалаеўшчыне эксплуатуюцца без адмосткі.

Што датычыць стану артсвідравін, то тут – свае недахопы, якія нярэдка сведчаць пра абыякавыя адносіны сельгаставарыстваў да гэтых аб’ектаў.

– Да прыкладу, вакол артсвідравіны ў Дружнай не агароджаны першы пояс зоны санітарнай аховы, воданапорная вежа – з іржавымі падцёкамі, люк падземнага павільёна не мае замка. Смецце і разбітая тэрыторыя – таксама ля гэтай артсвідравіны, – зазначае ўрач-гігіеніст Наталля Рык.

Распаўсюджаныя выпадкі, калі вакол артсвідравін разламана агароджа (Аталезь, Жукаў Барок, Шашкі (за машына-трактарным паркам і за кацельняй), а на прылеглай тэрыторыі буяе пустазелле. Так, у Шашках да артсвідравіны (у раёне сельскага Дома культуры) людзі вынеслі сваё смецце і ўтварылі звалку.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *