Памяць і працяг

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Анатоль Грэкаў. Не толькі ў нашым раёне, але і ў сталіцы, іншых гарадах прыгадваюць гэтага чалавека. Шмат зрабіў ён для развіцця культуры на Стаўбцоўшчыне. І ў спорце пакінуў свой след. Быў дырэктарам ДЮСШ, навучаў азам спартыўных гульняў маладое пакаленне.

Турнір па міні-футболе стаў традыцыйным, праводзіцца ён у лістападаўскія дні як мемарыял Грэкава. І цяпер рабяты з суседніх раёнаў і нашай ДЮСШ сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Усе слухалі прачулае слова-ўспамін Галіны Грэкавай, удавы Анатоля Васільевіча. Выступілі таксама старшыня абласной федэрацыі футбола Алег Чыкун, дырэктар ФАКа Раман Кузняцоў. Арганізатары падрыхтавалі выставу са спартыўнай атрыбутыкай. У асноўным гэта памятныя рэчы з калекцыі Грэкавых – білеты на матчы, праграмкі футбольных сустрэч, якія адбыліся ў Стоўбцах, мячы з аўтографамі вядомых футбалістаў. Дарэчы, плануецца адкрыць у ФАКу спартыўны музей, дзе і гэтыя экспанаты знойдуць дастойнае месца.

Суддзі рэспубліканскай катэгорыі Аляксандр Скроб і Генадзь Макась даюць сігнал аб пачатку першай сустрэчы. Юныя футбалісты з запалам вядуць барацьбу, гледачы апладзіруцюь кожнаму забітаму голу. І сучаснае электроннае табло ў вялікай зале – ва ўнісон гэтаму спартыўнаму дзейству.

І вось падведзены ўсе матчы праграмы турніру. Першае месца заваявала каманда ДЮСШ Дзяржынскага раёна, на другім – калектыў ДЮСШ-5 г. Баранавічы, на трэцім – Стаўбцоўская ДЮСШ. Пераможцы і прызёры атрымліваюць кубкі і памятныя медалі. Адзначаны і лепшыя ігракі турніру. Імі прызнаны варатар Сяргей Філончык (Баранавічы), абаронца Цімафей Глоба (Стоўбцы) і Арцём Бруй (Дзяржынск).

Памяць увасабляецца ў спартыўных мемарыялах. А працяг – рост майстэрства юных, іх поспехі ў вучобе, спорце, у далейшым самастойным жыцці.

Ф. ФЯДОТАЎ

 

І ТУТ ЛІДЗІРУЕ МІНШЧЫНА

Фінішаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Званне мацнейшай каманды рэспублікі зноў заваяваў барысаўскі клуб БАТЭ. Далей прызавыя прыступкі занялі салігорскі «Шахцёр» і мінскае «Дынама». У першай пяцёрцы таксама ФК «Мінск» і «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.

На сёмай і восьмай пазіцыях размясціліся каманды «Іслач» і «Гарадзея». Прыгадаем, што з гэтымі калектывамі наш «Нёман-Агра» паспяхова сапернічаў у чэмпіянаце вобласці. Намёк зразумелы: згодна з народным выслоўем, «не святыя гаршкі лепяць».

Дададзім яшчэ мінскую каманду «Крумкачы» і ФК «Слуцк» і падлічым, што ў мацнейшым футбольным дывізіёне сёлета выступалі і ў наступным годзе будуць спаборнічаць дзевяць камандаў з усіх 16 удзельнікаў – большая палова. І хіба неверагодна ў будучым убачыць у такой прадстаўнічай кампаніі наш «Нёман-Агра», які, нагадаем, сёлета заняў месца сярод лідараў у другой лізе нацыянальнага першынства?

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *