У новы год – з новым заводам

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Падзея ўводу ў строй новага завода кампаніі «Фрэор  Рэфрыгерайшн», якая ўжо два гады ажыццяўляе дзейнасць у нашым раёне, супала з перадсвяточнымі днямі Нараджэння  Хрыстовага па каталіцкім календары і Новага года. Хоць і так было шмат прычын для прыўзнятага настрою, і гэтыя каляндарныя дні ўнеслі сваё адценне ў яркасць урачыстасці.

Да гэтага прадпрыемсnew-interpriceтва па вытворчасці халадзільнага і маразільнага абсталявання, якое пастаўляе халадзільныя вітрыны ў буйныя супермаркеты беларускай сталіцы, іншых гарадоў, а таксама Расійскую Федэрацыю, мела вытворчую базу і офіс на арандаваных плошчах ЗАТ «Аграмашзапчастка». Побач узведзены новы аб’ект: у комплексе цяпер размешчаны вытворчы цэх і офіс.

Дырэктар прадпрыемства Юрый Звыцэвіч сардэчна прывітаў удзельнікаў прэзентацыйнай урачыстасці:

—       Наша прадпрыемства, заснаванае з дапамогай замежнага капіталу, у параўнанні з 2011 годам вырасла з 18 да 125 чалавек. У чатыры разы павялічыліся аб’ёмы прадукцыі. Па экспарце за  11 месяцаў у параўнанні з мінулым годам мы маем  перавышэнне выпуску прадукцыі  на 25 мільярдаў рублёў. Агульны аб’ём экспартаванай прадукцыі складае больш за 60 мільярдаў рублёў. І гэта пры тым, што  адначасова ўзводзілі новы завод. У працэс будаўніцтва было ўключана шмат людзей. Мы пабудавалі аб’ект агульнай плошчай пяць тысяч квадратных метраў, які дазволіць  выпускаць прадукцыі на 25 мільёнаў еўра ў год. Гэты сур’ёзны інвестыцыйны праект ажыццявіўся дзякуючы прадуманай, на падставе Дэкрэта Прэзідэнта № 10 аб прыцягненні замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь, палітыцы раённай улады. Кіраўніцтва райвыканкама падтрымала ідэю стварэння сумеснага беларуска-літоўскага прадпрыемства з мэтай прадастаўлення новых рабочых месцаў, укаранення навейшых сусветных тэхналогій, вытворчасці прадукцыі з прыцягненнем экспартнай выручкі. Каб ні гэты саюз, ні выдзяленне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва, ажыццявіць інвестыцыйны праект было б немагчыма. У верасні мінулага года былі закладзены першыя тоны бетону на будаўнічай пляцоўцы, у гранічна кароткія тэрміны  пабудавана вытворчасць. Пры гэтым выкананы еўрапейскія стандарты без страт у якасці. Вялікая ўдзячнасць усім арганізацыям, якія прынялі ўдзел ва ўзвядзенні такога сур’ёзнага аб’екта, — праекціроўшчыкам, падрадчыку — ПМК-233, будаўнічым арганізацыям, якія і ў зімовы час у складаных умовах выконвалі работы. Атрымалася так, што лепшага і жадаць не трэба. Гэты завод створаны нашымі агульнымі намаганнямі, ён забяспечыць людзей належнымі ўмовамі працы і дастойнай заработнай платай, будзе выпускаць якасную прадукцыю і добра папаўняць бюджэт.new-interprice2

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Місько пацвердзіў, што гэта адзін з самых сур’ёзных і паспяховых інвестыцыйных праектаў  у раёне, які ажыццявіўся. Прадпрыемства «Фрэор Рэфрыгерайшн» кіраўнік раёна назваў самым лепшым прадпрыемствам у рэгіёне.

Такую ж удзячнасць мясцовым уладам выказаў і інвестар Рышард Будко:

new-interprice1 Чатыры гады мы ўкладвалі ў гэты праект свае сілы і сродкі. Я рад таму выніку, які атрымаўся дзякуючы ўдзелу раённай улады і абласных структур. Наш праект не спыняецца. У бліжэйшы час мы плануем прыступіць да другога этапу будаўніцтва па пашырэнні вытворчасці. Кліенты добра сустракаюць наша абсталяванне. У нас вельмі добры расійскі рынак. Спажыўцы ацэньваюць наша абсталяванне   лепш, чым у   іншых вытворцаў. У нас выдатныя перспектывы.

Настрой рабочых з удзячнасцю за выдатныя ўмовы працы і  атмасферу ў кампаніі выказала ў сваім выступленні Алена Конаўцава.

Усе з вялікай цікавасцю прынялі экскурсію Юрыя Звыцэвіча па вытворчым цэху. Упершыню прысутныя ўбачылі не толькі самае сучаснае абсталяванне, але і самыя новыя энергазберагальныя тэхналогіі, зарыентаваныя на выпуск абсталявання з нізкімі эксплуатацыйнымі расходамі і з найменшай нагрузкай на экалогію.

Ва ўдзельнікаў урачыстага адкрыцця завода засталося шмат прыемных момантаў ад знаёмства з кампаніяй «Фрэор Рэфрыгерайшн». Сярэдні ўзрост працаўнікоў складае 35 гадоў. Ва ўсіх прывітальных выступленнях гучалі віншаванні і з адкрыццём завода, і з наступаючымі ражджэственскімі і навагоднімі святамі. Былі пажаданні, каб і ў сем’ях працаўнікоў кампаніі было так жа гарманічна і аптымістычна, як і атмасфера на прадпрыемстве.  Узроўню вытворчасці адпавядаў і еўрапеўскі ўзровень правядзення самой урачыстасці. Вытворцам усе пажадалі паспяховай работы, новых смелых праектаў з увасабленнем іх у жыццё.

НА ЗДЫМКАХ: урачыстае адкрыццё завода; аб зробленым і перспектывах вытворчасці гаворыць інвестар Рышард Будко; выступае рабочая Алена Конаўцава.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *