Свята восені

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

У мінулую суботу ў нашай школе ладзілася свята восені. Рыхтаваліся да яго ўсе навучэнцы. Для 1-7 класаў свята пачалося ў 13 гадзін, для 8-11 класаў – у 18 гадзін. Рыхтавалі святочную праграму для 1-7 класаў С. М. Юнцэвіч і Н. Ф. Мішкевіч разам са сваімі навучэнцамі, а для старшакласнікаў – Л. С. Навіцкая з навучэнцамі 11 класа.

Многія прыйшлі на свята са сваімі матулямі, якія дапамагалі прыгатаваць розную дамашнюю выпечку, а таксама вельмі цікавыя вырабы з садавіны і гародніны. На свяце праведзены конкурсы, віктарыны, паказаны музычныя і гумарыстычна-драматычныя нумары. Навучэнцы, якія прымалі ўдзел у мерапрыемствах, былі апрануты ў беларускія нацыянальныя касцюмы. Журы вызначыла пераможцаў. Для ўсіх быў падрыхтаваны салодкі стол.

Ганна МІШКЕВІЧ,вучаніца Дзераўнянскайсярэдняй школы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *