Па працы і пашана

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Больш за 190 работнікаў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў, амаль пятая частка з іх – прадстаўнікі Мінскай вобласці. Адпаведны Указ № 427 падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена ШАПІРУ Сямёну Барысавічу – старшыні Мінскага аблвыканкама.

Сярод узнагароджаных:

ордэнам Айчыны ІІІ ступені – Радаман Мікалай Вячаслававіч – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».

медалём «За працоўныя заслугі» – БЯЗУШКА Генадзь Генадзьевіч – галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Вялікі Двор»; ГАПТАР Алена Іосіфаўна – аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы «Пруды» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сельскагаспадарчы жывёлагадоўчы комплекс «Налібакі»; РАДЗЕВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч – кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Сула».

З узнагародай!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *