Вопыт – важнае падспор’е

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

3-2-12-03x

Вопыт – у любой справе важнае падспорье. Станочніку Навасвержанскага лесазавода Генадзю Бельскаму ён дапамагае спраўляецца з надзённымі вытворчымі заданнямі. Старэйшы рабочы прадпрыемства апрацоўвае драўніну на сучаснай станочнай лініі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

З УДЗЯЧНАСЦЮЗА ШЧЫРУЮ ПРАЦУ

У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ёсць даўняя традыцыя – урачыста адзначаць прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ўшаноўваць перадавікоў. І сёлетні год не стаў выключэннем. Дырэкцыя і прафсаюзны камітэт гаспадаркі запрасілі работнікаў на ўрачысты сход у Любкаўшчынскі сельскі дом культуры. З віншавальным словам выступіў дырэктар таварыства Дзяніс Дзішук. Дзяніс Ігаравіч падзякаваў людзям за шчырую працу, за дасягнутыя паказчыкі ў раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах, і пажадаў далейшага плёну ў рабоце.

Заслужана былі адзначаны прэміямі механізатары і вадзіцелі, якія вызначыліся на веснавых палявых работах, уборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў: Міхаіл Ванагель, Вячаслаў Лёсік, Сяргей і Мікалай Ланкевічы, бацька і сын Генадзі Янскія, Мікалай Гушча, Аляксандр Есьман, Уладзімір Пявец, Сяргей Усс, Алік Крывашэй, Вікенцій Шыбіцкі, Іван Ажгірэвіч, Генадзь Недзень, Аляксандр Хвіцько, Генадзь і Эдуард Рымашэўскя, Юрый Зяньковіч. У перыяд масавых палявых работ, не зважаючы на надвор’е, яны з раніцы да позняга вечара шчыравалі на палетках, перавыконваючы нормы выпрацоўкі. Дзякуючы іх стараннай працы дасягнуты неблагія паказчыкі ў раслінаводстве.

Узнагародзілі сёлета і лепшых работнікаў жывёлаводчай галіны. Гэтыя людзі заслугоўваюць асаблівай пашаны за штодзённую і нялёгкую працу. У іх ліку брыгадзір, Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Ярашэвіч, ветэрынарны ўрач Аляксандр Ланкевіч, тэхнік-асемянатар Эрна Фішар, аператары машыннага даення Лідзія Рымашэўская, Святлана Столп, Ірына Крывашэй, Кацярына Навуменка, Ірына Саўко, аператары па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы Вольга Берташ, Таццяна Трацэнка, Дзмітрый Шыбіцкі, Любоў Падлесная і Таццяна Белая.

Каштоўныя падарункі былі ўручаны і 33 юбілярам – работнікам, якія адпрацавалі ў гаспадарцы 40, 30, 25, 10 і 5 гадоў. У трактарыста Валерыя Супруна саракагадовы стаж работы, у жывёлавода Дзмітрыя Шыбіцкага – трыццаціпяцігадовы. Трыццаць гадоў працы аддалі таварыству намеснік дырэктара Уладзімір Вараненка, галоўны ветурач Дзмітрый Паплаўскі, брыгадзір Раман Цвірка, механізатары Ігар Дрозд, Алік Крывашэй, вадзіцелі Генадзь Рымашэўскі, Мікалай Ярашэвіч і слесар Генадзь Грыбоўскі.

Падарункі атрымалі і маладыя спецыялісты, якія сёлета прыехалі на працу ў гаспадарку: два Уладзіславы – Ярашэвіч і Адасько. Прэміі да прафесійнага свята атрымалі ўсе работнікі таварыства. Святочную канцэртную праграму для вясковых рупліўцаў падрыхтавалі работнікі мясцовага Дома культуры.

 

ПОПЫТНА САЛЯНКУ

На Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» працуюць над новымі відамі прадукцыі – тэрмастабільнымі начынкамі для пірагоў і начынкамі для бліноў.

У асваенні гэтай тэхналогіі вытворцам аказваюць дапамогу расійскія калегі. Абмен вопытам ідзе падчас сустрэч на выстаўках, выезду на прадпрыемствы.

Як паказвае практыка, нароўні з суперновым, суперсучасным нярэдка рынак вяртае ў асартымент і добра вядомае, але на пэўны час забытае. Так, вытворцы адчулі запатрабаванасць у гароднінных салянках, рагу, таму і ўзяліся за аднаўленне іх выпуску. Сыравіны для гэтага назапашана дастаткова. Дырэктар філіяла Ала Кажухоўская зазначае:

– У асартыменце плануем выпусціць тры віды салянак па 10 тысяч банак (аб’ёмам 0,45 л).

Збыт гэтай прадукцыі мяркуецца праз магазіны і гандлёвыя ларкі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пр

 

ЭКСПАРТ І ІМПАРТ

За студзень–верасень 2016 года аб’ём знешняга гандлю таварамі ў цэлым па Стаўбцоўскім раёне склаў 40,8 мільёна долараў і вырас на 78,6 працэнта да адпаведнага перыяду папярэдняга года. У тым ліку экспарт склаў 27 мільёнаў долараў (вырас на 242,5%), імпарт – 13,8 мільёна долараў (знізіўся на 7,7%). Склалася станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 13,2 мільёна долараў (за студзень–верасень 2015 года яго адмоўная велічыня склала 7,1 мільёна долараў).

У экспарце тавараў на краіны СНД прыйшлося 91,4%, у тым ліку ў Расійскую Федэрацыю – 88,3%. Імпарт тавараў з Расіі склаў 39% ад агульнага імпарту раёна, з карін, якія ўваходзяць у СНД, – 60,9%.

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *