Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Кірыл Еўстраценка, Сяргей Макоўскі, Арсеній Белы, Софія Сакавец, Глеб Рабых, Арцемій Леўшын, Валерыя Бунчук і Герман Карсека.

Зямны шлях закончыўся для 17-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі здарэнне ў Сцяцках, дзе падчас руху загарэўся пагрузчык. Тэхніка, якая належыць ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», знішчана агнём. Матэрыял адносна гэтага факта перададзены ў аддзел ДАІ. Прычына загарання ўстанаўліваецца.

Міліцыяй зарэгістравана 138 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 16 крымінальных спраў, у 15-ці з іх устаноўлены падазроныя. Дзве новасвяржанкі, 1998 і 1997 гадоў нараджэння, у перыяд з 4 па 16 лістапада ўчынілі ў гандлёвых цэнтрах у Стоўбцах не менш за восем крадзяжоў, бралі парфумерыю, адзенне, прадукты і інш. З салона МТС, што на вуліцы Ленінскай, зламыснік выкраў ноўтбук.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Мінска, які на тэрыторыі Вішнявецкай паляўнічай дачы займаўся незаконным паляваннем з выкарыстаннем патронаў, начыненых і карцеччу. Матэрыял накіраваны ў суд. Браканьеру пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, магчыма таксама канфіскацыя стрэльбы і пазбаўленне спецыяльнага права на паляванне.

Пракуратурай раёна ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў працоўнага заканадаўства ў ААТ «Дзераўное», ААТ «Шашкі» і ААТ «Жацерава», дзе нясвоечасова ажыццёўлена выплата заработнай платы. Кіраўніцтву названых гаспадарак вынесены папярэджанні аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства.

Суд прыгаварыў да 1,5 года выпраўленчых работ з утрыманнем з заробку 15-ці працэнтаў 33-гадовую стаўбчанку, якая непадалёку ад гарадскога возера ўчыніла крадзеж кашалька. 36-гадовы жыхар Горак ухіляўся ад выплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, за што прыгавораны да 150 гадзін грамадскіх работ.

ДАІ выявіла 173 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – восем вадзіцеляў-бяспраўнікаў і нецвярозы вадзіцель, 29 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана пяць ДТЗ, усе без пацярпелых. З 28 лістапада па 4 снежня праходзіць акцыя «Зімнія шыны». ДАІ раіць ва ўмовах снегападу і іншых складаных пагодна-дарожных умоў устрымацца ад паездак.

«Хуткая» атрымала 254 выклікі, 15 з якіх было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Тры звароты ў экстранную службу медыкі прылічваюць да неабгрунтаваных.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *