З сямейства бабовых

Нумары Сельская гаспадарка

373762У ААТ «Вялікі Двор» налічваецца 290 гектараў шматгадовых траў, на якія ў рэспубліцы робіцца стаўка ў вытворчасці кармоў. Практычна палову плошчаў з іх займае люцэрна, вырошчванне якой эканамічна эфектыўна. Яна з’яўляецца добрым папярэднікам пад збожжавыя культуры. Люцэрну называюць «зялёным угнаеннем», бо яна назапашвае ў глебе азот. Садзейнічае расліна і змяншэнню кіслотнасці глебы. Зніжае агульную захваральнасць раслін. З’яўляецца добрым меданосам.

Штогод у гаспадарцы закладвалі па 20-30 гектараў гэтай культуры. Апошнім пасеялі расійскі сорт «Вега-87». Намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка гаворыць, што сёлета мяркуюць заараць і перасеяць тыя ўчасткі, дзе люцэрна расце ўжо пяць гадоў. На яго погляд, больш перспектыўныя для вырошчвання еўрапейскія сарты, у прыватнасці, французскія і нямецкія.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *