Экспарт. Будаўніцтва

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

З БЕЛАРУСІ – У ДАНІЮ

Паслугі па грузаперавозках, якія традыцыйна аказвае філіял аўтапарка № 17, запатрабаваны, у тым ліку і за межамі нашай рэспублікі.

За дзесяць месяцаў бягучага года філіял у ліку нямногіх у ААТ «Мінаблаўтатранс» выканаў заданне па экспарце паслуг – іх аказана на 110,6 тысячы долараў ЗША. Не першы год аўтапарк № 17 звязвае цеснае супрацоўніцтва з надзейнымі замежнымі кліентамі і заказчыкамі. Дзякуючы яму грузы з Беларусі дастаўляюцца пераважна ў Данію і Германію, Расійскую Федэрацыю. На гэтых маршрутах задзейнічаны высокакваліфікаваныя вадзіцелі-міжнароднікі Аляксандр Багдановіч, Аляксандр Ярашэвіч і іншыя.

Большасць грузавога транспарту аўтапарка працуе ўнутры рэспублікі, на аказанні паслуг арганізацыям дарожнай і будаўнічай галін. Абслугоўвалі апошнім часам аб’екты ва Уздзе, у Дзяржынску, Смалявічах і інш.

 

СВЕЦЯЦЦА ВОКНЫ НОВЫХ КВАТЭР

За восем месяцаў арганізацыям усіх формаў уласнасці раёна на інвестыцыйныя патрэбы накіравана 25 401 тысяча рублёў.

У ліку адзначанага аб’ёму фінансавання 10 824 тысячы рублёў зарыентаваны на будаўніча-мантажныя работы. За студзень – жнівень бягучага года ў нашым раёне ўведзена 7970 квадратных метраў жылля, гэта складае крыху больш за 75 працэнтаў ад задання. З часу справаздачы да канца каляндарнага года заставалася чатыры месяцы, на працягу якіх будаўнікі інтэнсіўна працуюць па завяршэнні заканчэння распачатых аб’ектаў. І кожны з іх – вялікі набытак для нашага горада, таму што цяперашнія новабудоўлі ўзводзяцца з сучасным дызайнам і па новых тэхналогіях.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *