Абаронім дзяцей

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

5-6-12-07y

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта была заслухана інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» (далей – Дэкрэт).

Рэалізацыя патрабаванняў Дэкрэта з’яўляецца адным з найбольш важных накірункаў дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, усіх службаў і ведамстваў.

За 10 гадоў дзеяння Дэкрэта ў раёне сфарміравана міжведамасная сістэма па раннім выяўленні нядобранадзейных сем’яў, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, скаардынавана арганізацыйна-метадычная і аналітычная дзейнасць. Рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама ад 24.03.2015 № 366 зацверджаны комплекс арганізацыйна-практычных мер па рэалізацыі Дэкрэта.

Аналізуючы пытанні рэалізацыі Дэкрэта, Сяргей Яўгенавіч адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам зніжаны ўзровень сацыяльнага сіроцтва. Колькасць непаўналетніх, якія атрымалі сіроцкі статус, знізілася з 34 у 2011 годзе да 10 – у 2015 г. і да 8 – за 10 месяцаў 2016 года. Паменшылася колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскі правоў (за 10 месяцаў 2016 г. – 5). З 2011 года на 18,2% павялічыўся паказчык уладкавання дзяцей на сямейныя формы выхавання, ён склаў 80%.

Развіваюцца сямейныя формы выхавання: у 14 прыёмных сем’ях выхоўваецца 20 непаўналетніх, у 36 апякунскіх сем’ях – 45 дзяцей-сірот. У 2014 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першы ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім сёння выхоўваецца сямёра дзяцей.

Станоўчым аспектам рэалізацыі Дэкрэта № 18 з’яўляецца вяртанне бацькоўскіх правоў. За даны перыяд 15-ці бацькам вярнулі іх правы.

Важнымі крыніцамі атрымання інфармацыі аб нядобранадзейных сем’ях з’яўляецца наведванне сем’яў па месцы жыхарства, улік паведамленняў ад розных службаў, грамадзян. Не змяншаецца колькасць паведамленняў, якія паступаюць у аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аб нядобранадзейных сем’ях. Найбольшая колькасць паведамленняў паступіла з АУС райвыканкама, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», але рэдка паступае інфармацыя з сельвыканкамаў.

За апошнія гады павялічылася колькасць дзяцей, становішча якіх прызнана сацыяльна небяспечным. За бягучы год у такім становішчы было 208 дзяцей са 101 сям’і. Паказчык ранняга выяўлення дзяцей дашкольнага ўзросту, якія пражываюць у складаных умовах, павялічыўся з 22,9% у 2011 годзе да 33% у 2016 годзе. Так, калі ў 2011 годзе становішча 33 дзяцей-дашкольнікаў было прызнана сацыяльна небяспечным, то ў 2016 г. (за 10 месяцаў) – 69, што сведчыць аб якаснай рабоце ўстаноў адукацыі і аховы здароўя.

Актуальным застаецца пытанне нядобранадзейных сем’яў, якія прыбылі ў Стаўбцоўскі раён. За апошнія тры гады бацькоўскіх правоў пазбаўлены чацвёра бацькоў у адносінах да дзевяці непаўналетніх дзяцей, якія прыехалі ў Стаўбцоўскі раён з іншых рэгіёнаў. Часта кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, не ўдакладніўшы, бяруць на працу бацькоў з сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі, якія пераехалі з іншых раёнаў па прычыне таго, што сацслужбы звярнулі на іх увагу (ААТ «Радзіма Дзяржынскага», «Вішнявецкі-агра», «Аталезь-агра», «Агранёманскі»).

Праблемай застаецца беспрацоўе бацькоў. Са 136 бацькоў, у якіх з 2011 г. адабраны дзеці, не працавалі 52 (38,2%). З 2011 г. забралі ў бацькоў 140 непаўналетніх з 87 сем’яў, прычым 28 непаўналетніх з 12 сем’яў забралі паўторна. У Налібацкім і Навасвержанскім сельсаветах былі выпадкі, калі дзяцей забіралі тройчы. За 2016 год знята з уліку 12 дзяцей з нармалізацыяй абстаноўкі ў сем’ях. У адносінах да аднаго дзіцяці маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў, 9 дзяцей знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Па стане на 01.10.2016 у раёне 84 асобы абавязаны вяртаць расходы на ўтрыманне 89 дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

З пачатку дзеяння Дэкрэта органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне працаўладкавана па стане на 1 лістапада 2016 г. 40 чалавек.

Міжведамасная работа Стаўбцоўскага раёна па рэалізацыі Дэкрэта № 18 дазволіла дасягнуць зніжэння ліку сацыяльных сірот, колькасці бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, але ёсць задачы, над якімі патрэбна будзе працаваць у бліжэйшы час. Гэта павелічэнне працэнта вяртання растрат абавязанымі асобамі за ўтрыманне дзяцей, накіраванне на лячэнне бацькоў, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, павышэнне працоўнай дысцыпліны асобных выканаўцаў Дэкрэта, а таксама работа па зніжэнні міграцыі абавязаных асоб, сем’яў у раён і ўнутры раёна.

Н. ЛЕАНІДАВА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПРЫЗНАЧАНА ПЕРШАЯ ЖЫЛЛЁВАЯ СУБСІДЫЯ

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб прызначэнні на аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 322 ад 29 жніўня 2016 года безнаяўнай жыллёвай субсідыі. Памер субсідыі, якая накіроўваецца на частковую аплату жыллёва-камунальных паслуг з кастрычніка па снежань бягучага года, склаў 26 рублёў 73 капейкі.

Першым і пакуль адзіным атрымальнікам субсідыі на Стаўбцоўшчыне стала няпоўная сям’я са Стоўбцаў, прычым яе права на гэты від дзяржаўнай падтрымкі было ўстаноўлена па выяўленчым прынцыпе – з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы і электроннай базы даных абанентаў УП «Стаўбцоўскае АКС». У сувязі з увядзеннем у дзеянне Указа № 322 у АКС была адкрыта спецыяльная штатная адзінка работніка, які займаецца пытаннямі субсідзіравання.

Акрамя выяўленчага прынцыпу, прадугледжаны і традыцыйны прынцып звароту для прызначэння безнаяўнай жыллёвай субсідыі – заявачны. З дня дзеяння ўказа і да цяперашняга моманту ніводнай падобнай заявы ў АКС не паступіла. Спецыяліст аддзела субсідзіравання Марына Ганчарова звяртае ўвагу, што абавязковай умовай пры звароце для налічэння безнаяўнай жыллёвай субсідыі з’яўляецца працаўладкаванне заяўніка і працаздольных членаў яго сям’і на працягу не менш чым паўгода да моманту звароту.

 Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *