Паслугі

Нумары Соцыум

АРЫЕНТАЦЫЯ НА СЯМ’Ю

Сярод існуючых і новых абанентаў Белтэлекама добра зарэкамендавала сябе новая лінейка тарыфных планаў «Сямейны», уведзеная з вясны бягучага года.

Сутнасць яе ў тым, што абаненты з адной паслугай byfly ці zala пры пераключэнні на пакет паслуг «Ясно» становяцца ўдзельнікамі акцыі на працягу года са скідкай 30 працэнтаў.

Пакеты лінейкі «Ясно» ўключаюць тры асноўныя паслугі, неабходныя сучаснаму чалавеку для камфортных і паўнацэнных зносін: інтэрнэт, тэлефонную сувязь і тэлебачанне. Тэхналогія GPON гарантуе высокую хуткасць доступу ў інтэрнэт і высокую якасць інтэрактыўнага тэлебачання, выгадную цану за кошт падключэння трох паслуг у саставе пакета. Белтэлекам для карыстання паслугамі прадастаўляе ў бясплатнае карыстанне неабходнае абсталяванне (мадэм, ТВ-прыстаўку). Да паслуг, уключаных у пакеты «Ясно», абанент можа аформіць і дадатковыя паслугі і сэрвісы. Да прыкладу, сярод дадатковых паслуг сеткі інтэрнэт – антывірусная абарона і так званы бацькоўскі кантроль.

 

ПРАПАНУЮЦЦА СКІДКІ

Жыхары і госці нашага раёна ў гандлёвых кропках Стаўбцоўшчыны рознай формы ўласнасці за восем месяцаў бягучага года купілі тавараў на 3813 тысяч рублёў больш, чым за такі ж перыяд летась.

Наогул жа рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі за гэты перыяд склаў 73 241 тысячу рублёў.

Пакупнікі з задавальненнем прымаюць сучасную практыку магазінаў усіх формаў уласнасці, якія апошнім часам шчодра праводзяць дні скідак, святочныя акцыі, што прыцягвае наведвальнікаў. Ужо пачаўся святочны пераднавагодні і перадражджэственскі гандаль са скідкамі на тавары.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *