Без пакупнікоў кантроль няпоўны

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

У бягучым годзе на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання раёна ў параўнанні з мінулым годам зменшылася колькасць парушэнняў, звязаных з рэалізацыяй прадукцыі. Палепшыўся і санітарны стан.

Спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўляецца дзяржаўны санітарны нагляд за выкананнем суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў заканадаўства рэспублікі ў вобласці санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва на гандлёвых аб’ектах, прадпрыемствах грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу. З пачатку года праверана 118 аб’ектаў. Разам са станоўчымі момантамі нельга не адзначыць і тое, над чым неабходна працаваць. Сярод асноўных недахопаў па-ранейшаму фіксуюцца факты рэалізацыі харчовай прадукцыі (сыравіны) з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, незахаванне тэмпературнага рэжыму рэалізацыі харчовай прадукцыі, таварнага суседства пры захоўванні сырой і гатовай прадукцыі, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку харчовых прадуктаў, няпоўная інфармацыя аб тавары. Не зжыты факты нясвоечасовага праходжання работнікамі медыцынскага агляду і гігіенічнага навучання. Памяшканні і гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне не заўсёды ўтрымліваюцца ў чысціні.

Названыя парушэнні носяць бягучы характар (не патрабуюць фінансавых укладанняў), што сведчыць аб адсутнасці на гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання належнага ўзроўню вытворчага кантролю як з боку работнікаў прадпрыемстваў, так і адміністрацыі.

Паводле вынікаў праведзеных у 2016 годзе праверак забаронены абарот 356 кг харчовай прадукцыі, у тым ліку 84 кг – з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 73 асобы (спагнана 16 тысяч 149 рублёў), 18 юрыдычных асоб (спагнана 10 тысяч 920 рублёў). Прыпынялася дзейнасць дзевяці гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання (іх дзейнасць была адноўлена пасля ўхілення парушэнняў). Кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання выдадзены 73 прадпісанні адносна ўхілення выяўленых недахопаў.

Кантроль за абаротам харчовай прадукцыі ў раёне працягваецца. Аднак хочацца звярнуцца, тым больш, напярэдадні калядна-навагодніх святаў, і да пакупнікоў: пры пакупцы прадуктаў харчавання звяртайце ўвагу на тэрміны прыдатнасці і ўмовы захоўвання, наяўнасць поўнай інфармацыі аб тавары, цэласнасць упакоўкі. Памятайце, што вашы бяспека і здароўе ў многім залежаць і ад вас саміх.

Алена ЛОЙКА,загадчыца аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *