Сталі платнымі

Нумары Сельская гаспадарка

50910b6065e8eСельгаспрадпрыемствы раёна паспяхова завяршылі ачыстку і праверку насення збожжавых, зернебабовых і шматгадовых траў у Стаўбцоўскай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Практычна ўсё яно адпавядае пасяўному стандарту. Па заканчэнні вызначанага тэрміну пачалася абавязковая паўторная праверка.

–  Але гэтая паслуга для гаспадарак цяпер стала платнай,  –  расказвае начальнік  інспекцыі Іван Новік. –  З гэтага года за адбор проб, правядзенне аналізу і афармленне дакументаў прыйдзецца заплаціць. Танней гэтая працэдура абыйдзецца тым, хто сам прывязе насенны матэрыял на праверку.

Варта адзначыць, што інспекцыя аказвала раней і зараз аказвае платныя паслугі розным арганізацыям, прыватным фірмам і фермерам. Гэтымі днямі, у прыватнасці, вядзецца праверка насення агародніны і кветак з ААТ «МінскСортНасенАгародніна».

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *