Выратавальнік – гэта захапляе

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

10-6-12-07r

Вучні Вішнявецкай сярэдняй школы штогод прымаюць удзел у конкурсах, якія праводзіць часопіс «Юны выратавальнік», і з зайздросным пастаянствам аказваюцца сярод пераможцаў гэтых конкурсаў.

Менавіта пра гэтую традыцыю згадала Кацярына Сасноўская, цяпер ужо былая вучаніца школы, адна з пераможцаў конкурсу «Пісьмо чараўніку», калі запрашала часопіс «Юны выратавальнік» у госці. У сваім лісце яна напісала: «Вучні нашай школы штогод з’яўляюцца пераможцамі конкурсаў ад часопіса «Юны выратавальнік». Прыемна, калі карэспандэнты прыязджаюць з віншаваннямі і падарункамі ў Стоўбцы. Але вельмі хочацца, каб часопіс прыехаў у госці менавіта ў нашу школу. Мне здаецца, што такая сустрэча стане сапраўдным святам для хлопчыкаў і дзяўчынак».

На такое запрашэнне рэдакцыя часопіса «Юны выратавальнік» не магла не адгукнуцца. Тым больш, чацвёртакласнік гэтай школы Уладзіслаў Еўстраценка выйшаў пераможцам аднаго з конкурсаў з назвай «Восеньскі букет».

Нядаўна ў Вішнявецкую школу завітала спецыяльны карэспандэнт часопіса па Мінскай вобласці Таццяна Яшчанка. Дзеці сустракалі яе з радасцю, бо ведалі, што сустрэча пройдзе весела і цікава. І не памыліліся: конкурсы, віктарыны і жарты ішлі чарадой. Школьнікі спаборнічалі ў знаходлівасці і спрыце, разам шукалі адказы на пытанні адносна правілаў бяспечных паводзінаў і атрымлівалі падарункі. У гэты ж дзень «Юны выратавальнік» наведаўся і да вучняў Навасвержанскай сярэдняй школы.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей падвяла вынік: «Адзін дзень, праведзены з часопісам, дае спадзяванні на тое, што на Стаўбцоўшчыне абавязкова будуць новыя сустрэчы, конкурсы і пераможцы».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *