Супраць браканьерства. “Залатая” рыбка

Нумары Пракурорскі нагляд

image_pdfimage_print

Кожны чалавек карыстаецца дарамі прыроды: збірае грыбы, ягады, займаецца паляваннем, рыбнай лоўляй, выкарыстоўвае лясную драўніну для будаўніцтва, ацяплення жылля і г. д. Беражлівыя адносіны да прыроды дазваляюць захаваць наяўнае багацце.

У Рэспубліцы Беларусь заканадаўча ўрэгуляваны парадак выкарыстання прыродных рэсурсаў. З лістапада 2014 года ўведзена крымінальная адказнасць (арт. 282-1 Крымінальнага кодэкса) за незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўку) ці раздзелку дзікіх жывёлін. Аднак адзначаюцца выпадкі яго невыканання.

Пракуратурай Мінскай вобласці 20 верасня 2016 года ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 36-гадовага жыхара Нясвіжскага раёна, які перавозіў у сваім аўтамабілі ад рыбалоўных угоддзяў 67,2 кілаграма рыбы (карась серабрысты) без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай. Страты, прычыненыя дзеяннямі гэтага грамадзяніна навакольнаму асяроддзю, належаць кампенсацыі ў даход дзяржавы. Яны ацэнены ў суме больш за 700 мільёнаў рублёў (да дэнамінацыі). За ўказаныя дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце» да дзікіх жывёлін аднесены млекакормячыя, птушкі, паўзуны, земнаводныя, рыбы, насякомыя і іншыя жывёліны, якія жывуць на зямлі, у вадзе, атмасферы.

Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбаводства ўстаноўлена норма вылаву рыбы на чалавека ў суткі: не больш за пяць кілаграмаў. Наяўнасць пры сабе ці ў транспартным сродку больш за пяць кілаграмаў рыбы без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання ёю, выклікае адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць у залежнасці ад памеру страт, прычыненых прыроднаму асяроддзю.

Таксама належыць ведаць, што любыя дзеянні чалавека, напрыклад, калі пры ім (у транспартным сродку) знайшлі дзікую жывёліну, якая загінула, у тым ліку і ў выніку ДТЗ, могуць выклікаць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Нельга перамяшчаць з аднаго месца на другое дзікую жывёліну, якая загінула, а тым больш забіраць яе з сабой. Пры пакупцы жывой рыбы вагой больш за пяць кілаграмаў абавязкова захоўвайце пры сабе чэк ці квітанцыю аб аплаце.

Рыгор САМОЙЛІК, нам. начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *