Без інцыдэнтаў на вадзе

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

З пачатку года Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерных суднах зарэгістравана 19 аварый і тры інцыдэнты, у якіх загінулі 16 чалавек, сярод іх – дзіця (азнаёміцца з гэтымі выпадкамі можна на сайце дзяржінспекцыі).

Асноўнымі прычынамі гібелі людзей паслужыла адсутнасць выратавальных камізэлек, парушэнне нормаў камплектацыі маламернага судна і кіраванне ім у стане алкагольнага ап’янення.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з Правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, кожнае маламернае судна павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з неабходным камплектам аснашчэння і з захаваннем умоў, указаных у пасведчанні аб яго класіфікацыі. Суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, абавязаны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках. Забараняецца кіраваць маламерным суднам асобам у стане алкагольнага ап’янення і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

На абслугоўванні Стаўбцоўскага ўчастка знаходзяцца пяць адміністрацыйных раёнаў: Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Нясвіжскі, Клецкі і Уздзенскі. З мэтай аказання дапамогі ў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у кожным раёне вылучаны куратар з ліку работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Па ўсіх пытаннях бяспечнай эксплуатацыі маламерных суднаў можна звяртацца ў Стаўбцоўскі ўчастак ДІМС (г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 40-а). Прыём грамадзян па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (дзяржаўная рэгістрацыя, тэхнічны агляд маламерных суднаў, выдача даведак і т. п. на аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 ад 26.04.2010) праводзіцца ў аўторак – суботу з 09.00 да 13.00, акрамя трэцяга чацвярга месяца (у сувязі з правядзеннем адзінага дня інфармавання). Выхадныя дні – нядзеля і панядзелак. Асабісты прыём арганізаваны дзяржінспектарам у кожную другую сераду месяца з 08. 00 да 12.00 (тэл. 8-01717-4-25-58).

Андрэй ГРЫНЁК, дзяржінспектар Стаўбцоўскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *