Як працуе Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства

Нумары

image_pdfimage_print

Дэкрэт Прэзідэнта Беларусі ад 2 красавіка 2015 года нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» захаваюць, але ўхіляць выяўленыя недахопы. Удасканаленне мер у гэтай сферы абмяркоўвалася 6 снежня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Ён прапанаваў разабрацца, якія праблемы ўзніклі ў ходзе рэалізацыі дэкрэта, наколькі надзейна пастаўлена заслона сацыяльнаму ўтрыманству, ці ўздзейнічае распрацаваны механізм на тых людзей, якія не хочуць працаваць або працуюць нелегальна. Прэзідэнт таксама пацікавіўся, якая рэальная практыка прымянення дэкрэта на месцах, наколькі якасна і дакладна складаюцца спісы плацельшчыкаў гэтага збору. «Мне дакладваюць, што нярэдка паведамленні на выплату збору паступаюць ад падатковых інспекцый грамадзянам, якія не абавязаны плаціць гэты збор і не павінны былі ўключацца дзяржаўнымі органамі ў спісы плацельшчыкаў: студэнтам, жанчынам, якія знаходзяцца ў дэкрэтных водпусках, нават салдатам тэрміновай службы», – заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«У гэтай сітуацыі заўсёды будуць нейкія хібы. Галоўнае, каб мы бачылі гэтыя недахопы і своечасова іх ухілялі», – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў далажыць аб выніках выканання ўрадам даручэння аб стварэнні дастатковай колькасці рабочых месцаў для працаўладкавання беспрацоўных грамадзян і выніках маніторынгу ўзроўню беспрацоўя па ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Як далажыла віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, урадам ва ўзаемадзеянні з Адміністрацыяй Прэзідэнта праведзены маніторынг рэалізацыі дэкрэта. Галоўны вывад – дэкрэт з’яўляецца актуальным, аб’ектыўным і неабходным, аказвае станоўчае ўздзеянне на сферу працы і занятасці, уключэнне ў легальную эканамічную дзейнасць незанятага насельніцтва.

Змяненні ў дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства плануецца ўнесці да канца года. Аб гэтым па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паведаміла журналістам віцэ-прэм’ер Наталля Качанава. На нарадзе віцэ-прэм’ер прывяла даныя, у адпаведнасці з якімі пасля прыняцця дэкрэта адзначаны рост колькасці зваротаў за садзейнічаннем у працаўладкаванні.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *