Загрузчык для новай фермы

Нумары Сельская гаспадарка

zahvat-big-300x233На пачатку бягучага года на мехдвары ААТ «Каганец» з’явілася новая тэхніка – загрузчык сухіх кармоў, набыты таварыствам праз кампанію «Белтэхаўтапрам», эксклюзіўнага дылера па пастаўках сельгастэхнікі ў Рэспубліку Беларусь. Зборка загрузчыка ажыццяўляецца ў Лідзе з украінска-беларускіх камплектуючых. Неабходнасць набыць такую тэхніку ўзнікла з уводам у строй дзеючых новай рабатызаванай малочнатаварнай фермы ў Засуллі. Справа ў тым, што ўстаноўленыя ў жывёлагадоўчым памяшканні бункеры для засыпання камбікармоў, якія затым падаюцца па шнэках каровам падчас даення іх робатам, даволі высокія, і таму даны агрэгат тут якраз дарэчы. Для транспартавання сухіх кармоў і выгрузкі іх у бункеры загрузчык будзе выкарыстоўвацца па меры патрэбнасці –  адзін-два разы ў тыдзень. А падчас пасяўной кампаніі з дапамогаю гэтай тэхнікі будуць засыпаць у сеялкі насенне. Агрэгатуецца прычапная тэхніка з трактарам «Беларус-82».

Надзея БАТАЛКА

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *