На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

1-12-1210u

СУМЕСНА З ВАЛАНЦЁРАМІ

У гэтым годзе Сусветны дзень барацьбы СНІД праходзіў па тэме: «Я ЗА! #прафілактыка ВІЧ». Ставілася мэта прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы ВІЧ/СНІД з акцэнтам на важнасць праходжання своечасовага тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю для захавання жыцця і паляпшэння яго якасці, а таксама павышэння эфектыўнасці прафілактыкі ў цэлым.

У нашым раёне з нагоды гэтай акцыі прайшлі запланаваныя мерапрыемствы. Валанцёры БРСМ і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа раздавалі інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы жыхарам г. Стоўбцы.

Ва ўстановах адукацыі, культуры аформлены выстаўкі, у школах прайшлі бацькоўскія сходы, круглыя сталы.

З удзелам валеолага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праведзены круглы стол у раённай бібліятэцы. Арганізаваны лекцыі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў.

Усе праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз звярнулі ўвагу на сур’ёзнасць праблемы, дапамаглі данесці інфармацыю па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі да насельніцтва з матывацыяй да адказных паводзін і захавання здароўя.

Пытанні па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі можна задаць урачу-эпідэміёлагу па тэлефоне 7-33-38, урачу-інфекцыяністу па тэлефоне 5-02-57.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 

АД ШКОЛЫ ЮНЫХ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ

Вучні настаўніка інфарматыкі Уладзіміра Радзіона рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па праграмаванні.

Кожны год яны вяртаюцца з алімпіяды з дыпломамі пераможцаў. За сваю настаўніцкую дзейнасць Уладзімір Сяргеевіч падрыхтаваў 25 прызёраў рэспубліканскай алімпіяды па праграмаванні. Тройчы яго вучні заваёўвалі серабро на міжнароднай алімпіядзе.

Многія з яго вучняў звязалі сваё прафесійнае жыццё з праграмаваннем: хтосьці кіруе сваёй кампаніяй, хтосьці працуе ў прэстыжнай фірме. Прызёр міжнароднай алімпіяды Раман Удавічэнка цяпер адзін з мацнейшых спартыўных праграмістаў у свеце. Нядаўна ён стаў пераможцам у спаборніцтве па праграмаванні Google.

Дзмітрый Нікіцін адзначаны прэстыжнай прэміяй Game Changer by Workforce Magazine у 2015 году. Ён, а таксама Аляксандр Раманчанка, Максім Чэбан з’яўляюцца супрацоўнікамі амерыканскай кампаніі Appcast, якая ажыццявіла прарыў у сусветным рэкрутынгу. Віктар Гавака – адзін са стваральнікаў вядомага дадатку для мабільных устройстваў MAPS. ME.

Прызёр міжнароднай алімпіяды Мікіта Сазановіч і яго брат Уладзіслаў з’яўляюцца студэнтамі прэстыжных расійскіх універсітэтаў, залічаны на вучобу без уступных экзаменаў.

На змену гэтым выпускнікам прыйшлі новыя інтэлектуалы, якія робяць сур’ёзныя крокі ў навуку праграмавання. Для іх паспяховага будучага Уладзімір Радзіон аддае ўвесь свой талент.

 

НА ПАЛІЦУ ВЫШЭЙ

У лістападзе Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» пачаў выпуск прадукцыі ва ўпакоўцы bag-in-box аб’ёмам тры літры. У каробкі зменшанага аб’ёму разліты такія папулярныя віды прадукцыі, як бярозава-мультыфруктовы сок (без цукру) і маркоўна-яблычны нектар.

Сучасная і надзвычай практычная ўпакоўка bag-in-box добра зарэкамендавала сябе, аднак да гэтага яна была прадстаўлена ў вытворцаў толькі ў адным варыянце – на пяць літраў. Няма сумнення, што ёмістыя каробкі з сокам зручныя для прадпрыемстваў грамадскага харчавання, бальніц, школ і іншых устаноў, але, як высветлілася, не заўсёды падыходзяць для гандлю і, у прыватнасці, не спрыяюць хутчэйшай рэалізацыі прадукцыі.

– Адно з патрабаванняў гандлёвых сетак – зменшыць вышыню каробкі, якая на паліцы займае шмат прасторы і таму знаходзіцца, адпаведна, дзесьці ўнізе, а не на ўзроўні вачэй і рук пакупніка, – патлумачыла дырэктар філіяла Ала Кажухоўская.

 

НА АДРАС ДЗІЦЯЧАГА ДОМА

Працягваецца падпіска на перыядычныя выданні на новы, 2017 год. У ёй, заўважым, ёсць і месца дабрачыннасці.

У аддзяленнях паштовай сувязі, у паштальёнаў выпісаць любімыя газеты і часопісы можна не толькі сабе і сваім блізкім, а і дзецям з цяжкім лёсам, якія вымушаны жыць не дома, з бацькамі, а ў дзіцячых дамах.

– У спісе для дабрачыннай падпіскі значацца 33 дзіцячыя дамы рэспублікі. Любое перыядычнае дзіцячае выданне можа выпісаць на іх адрас грамадзянін, індывідуальны прадпрымальнік ці прадпрыемства. Тым больш, што гэтыя выданні – недарагія, – тлумачыць намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына Петух.

Сярод падпісчыкаў карыстаюцца папулярнасцю такія дзіцячыя часопісы, як «Незнайка», «Мишутка», «Волшебный светлячок», «Стрекоза», «Развлекательный каламбур», «Познайка», «Вясёлка», «Юный спасатель», а таксама «Детская газета».

На снежань 2016 года дабрачынная падпіска, зробленая стаўбчанамі і мясцовымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, складае 58 экзэмпляраў дзіцячых выданняў. Хочацца верыць, што і ў новым годзе яна не зменшыцца.

 

ВАГА ЛАЎРЭАЦКАГА ДЫПЛОМА

У дзіцячых школах мастацтваў раёна існуе такая добрая практыка: уладальнікі лаўрэацкіх дыпломаў на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах вызваляюцца ад платы за навучанне ва ўстанове дадатковай адукацыі. Гэта своеасаблівае ўзнагароджанне ім і бацькам за раскрыццё талентаў і вялікую працу па падрыхтоўцы да прэстыжных мастацкіх конкурсаў.

У гэтым навучальным годзе такое заахвочванне атрымалі 12 вучняў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў і шэсць – сельскіх школ мастацтваў.

Акрамя таго, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў атрымаюць запрашэнне на раённую навагоднюю ёлку для адораных дзяцей.

 

САНАТОРЫІ СА СТАТУСАМ

Канец каляндарнага года дае падставы падагуліць выкарыстанне санаторных пуцёвак жыхарамі нашага раёна. Сёлета ў здраўніцах аздаравіліся 80 чалавек з ліку працуючых. Атрымалі пуцёўкі 133 дзіцяці, яшчэ 25 пабылі ў санаторыях у суправаджэнні дарослых.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту было арганізавана аздараўленне 79 вучняў Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага ў суправаджэнні педагогаў. Пуцёўкі атрымалі таксама восем дзяцей з абмежаваннямі ў здароўі ў суправаджэнні дарослых.

Айчынныя здраўніцы прапануюць дарослым і дзецям комплекс працэдур па ўмацаванні здароўя, свежае паветра, паўнацэннае харчаванне і адпачынак.

–  У лістападзе прайшла дзяржаўная атэстацыя беларускіх санаторыяў, – расказвае галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне Раіса Лазар. – Упершыню здраўніцам быў прысвоены статус. Пасля дзяржатэстацыі вышэйшую катэгорыю атрымалі санаторыі: «Ружанскі», «Баравое», «Лясное», «Прыдняпроўскі», «Радон», «Азёрны», «Юность», «Рассвет-Любань», «Сосны», «Прыазёрны» і «Крыніца». У сучасны момант у Беларусі функцыянуюць 114 санаторна-курортных арганізацый на 28,9 тысячы месцаў і 212 аздараўленчых арганізацый на 37,3 тысячы месцаў.

 

З ПАТРАБАВАННЯМІ ВЕДАЎ

94 кіраўнікі і службовыя асобы арганізацый і прадпрыемстваў раёна здалі экзамен па пытаннях аховы працы раённай камісіі райвыканкама.

Наколькі важны такі багаж ведаў, паказалі вынікі кантрольнай дзейнасці дзяржаўных інспектараў працы. З пачатку года да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 102 службовыя асобы. Ад выканання работ па патрабаванні дзяржінспектараў працы былі адхілены 179 працаўнікоў.

За дзевяць месяцаў да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў заканадаўства па ахове працы была прыцягнута 51 службовая асоба на агульную суму штрафаў 7502 рублі і 19 наймальнікаў, да якіх былі прыменены штрафныя санкцыі на суму 4325 рублёў. Прыняцце такіх мер прадыктавана сітуацыяй: у раёне ёсць выпадкі вытворчых траўмаў са смяротным зыходам.

Мабільнай групай райвыканкама за першае паўгоддзе праведзена 80 праверак па захаванні арганізацыямі раёна патрабаванняў бяспекі, у тым ліку і заканадаўства па ахове працы. Выяўлена 1489 парушэнняў.

Для ўмацавання прававых ведаў, прафілактыкі правапарушэнняў у сферы працоўнага заканадаўства і вытворчага траўматызму дзяржінспектарамі працы праведзена 35 нарад, семінараў, сустрэч у працоўных калектывах раёна. Увага надаецца і выхаванню пачуцця адказнасці самога работніка за сваё жыццё і здароўе.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *