Надзённае

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

2-12-10q

Генадзь Цвірка са Скамарошак, Уладзімір Пашковіч і Станіслаў Грывачэўскі са Стоўбцаў, Станіслаў Сахар з Шашкоў падчас сустрэчы маюць шмат тэм для размовы. Гутарка не толькі аб мінулым, адпачынку, дамашніх клопатах, але і аб надзённым. Ветэраны працы і цяпер не адрываюцца ад грамадскага жыцця, удзельнічаюць у многіх раённых мерапрыемствах і святах.

Фота Васіля Зянько

 

ДАРЫЦЬ ДАБРО ЛЮДЗЯМ

Няўмольная старасць. Ніхто не застрахаваны ад хваробы, нястачы. Мы не можам змяніць свет, але можам зрабіць шчаслівым кагосьці побач. Гэта падкрэслівае ў размове дырэктар Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Зянонаўна Блашко.

– Святлана Зянонаўна, якім чынам арганізавана работа па аказанні сацыяльных паслуг насельніцтву нашага раёна?

– Сёння ў цэнтры функцыянуюць шэсць аддзяленняў па розных напрамках дзейнасці, і аб’яднаны яны агульным клопатам пра людзей – максімальна падоўжыць знаходжанне пажылых людзей і інвалідаў, іншых катэгорый грамадзян у звыклай абстаноўцы, падтрымаць іх асабісты і сацыяльны статус, абараніць правы і законныя інтарэсы.

Так, у аддзяленні першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання спецыялісты вядуць прыём і кансультаванне грамадзян, праводзяць работу па выяўленні тых, хто мае патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. У створаным імі банку даных ёсць звесткі пра больш як 11 тысяч грамадзян, у іх ліку адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым банку звесткі пра шматдзетныя і няпоўныя сем’і, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. У гэтым жа аддзяленні людзі пенсійнага ўзросту і інваліды, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, могуць звярнуцца з пытаннямі аб атрыманні матэрыяльнай дапамогі.

На работнікаў аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра ўскладзена аказанне сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі. На іх падтрымку могуць разлічваць асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ва ўзросце да 23 гадоў, людзі пенсійнага ўзросту, інваліды, а таксама асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Аддзяленне курыруе працу «крызіснага» пакоя, у які могуць звярнуцца па бясплатную паслугу часовага прытулку грамадзяне, якія знаходзяцца ў небяспечным для здароўя і жыцця стане, у канфлікце з іншымі членамі сям’і, якія падвергліся псіхафізічнаму гвалту або сталі ахвярамі гандлю людзьмі. У аддзяленне можна звярнуцца па псіхалагічную дапамогу, у тым ліку патэлефанаваць па тэлефоне даверу 5-16-04.

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання дае магчымасць аказання разавых сацыяльна-бытавых паслуг пажылым людзям і інвалідам, гуманітарнай дапамогі тым, хто жыве ў нястачы, грамадзянам і сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Спецыялісты аддзялення дапамагаюць з дастаўкай і выдачай напракат тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, прымаюць дакументы на аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці; сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў і аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі; забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Аддзяленнем аказваюцца паслугі сядзелкі і паслугі пагадзіннага догляду малалетніх дзяцей (паслугі нянькі).

Хачу звярнуць увагу, што інваліды 1 і 2 груп без абмежавання ўзросту, а таксама дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў маюць права на атрыманне паслуг у форме паўстацыянарнага абслугоўвання ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў. Гэтае аддзяленне размешчана ў будынку фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Сёння яго наведваюць 26 інвалідаў. Яны маюць магчымасць займацца творчасцю як у сябе дома, так і ў аддзяленні. У бягучым годзе для наведвальнікаў аддзялення арганізавана работа дзвюх працоўных майстэрняў, што дазваляе забяспечыць занятасць інвалідаў, а таксама спрыяе іх сацыяльнай адаптацыі. Прадукцыя, вырабленая ў майстэрнях, рэалізуецца насельніцтву праз выставы-кірмашы. З 2015 года ўведзена паслуга на платнай аснове «Сацыяльная перадышка». Паслуга аказваецца ў суботнія дні па меры паступлення зваротаў сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Найбольш запатрабаваным выглядам сацыяльнай дапамогі з’яўляецца надомнае абслугоўванне інвалідаў і пажылых грамадзян раёна. На комплексным абслугоўванні ў аддзяленні надомнай сацыяльнай дапамогі знаходзяцца 783 пажылыя грамадзяне і інваліды, якіх абслугоўваюць 88 сацыяльных работнікаў. Нашы сацыяльныя работнікі, як правіла, людзі, здольныя глыбока пранікнуцца праблемамі і жыццём іншых, гатовыя прыйсці на дапамогу.

Значнай падзеяй у гісторыі ўстановы стала адкрыццё ў 2015 годзе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Досыць «маладое» аддзяленне наведваюць больш за 70 чалавек «залатога» ўзросту, якія маюць жаданне весці актыўны і здаровы лад жыцця, займацца творчасцю, не старэць душою і карыстацца паслугай дзённага нагляду.

– Якія дадатковыя магчымасці па атрыманні сацыяльных паслуг маюць грамадзяне, хто цалкам страціў здольнасці да самаабслугоўвання?

– У цяперашні час цэнтрам актывізавана работа па аказанні паслуг сядзелкі для данай катэгорыі грамадзян, якая аказваецца на ўмовах частковай і поўнай аплаты ў аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання. Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у загадчыцы аддзялення Алены Анатольеўны Юхноўскай, звярнуўшыся асабіста або па тэлефоне 5-15-94.

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў з кастрычніка гэтага года аказваюцца паслугі асобам з цяжкімі ці шматлікімі фізічнымі парушэннямі. Аб парадку аказання паслугі можна даведацца, звярнуўшыся ў аддзяленне або па тэлефоне 7-56-07 (загадчыца аддзялення – Наталля Аляксандраўна Макава).

– У чым вы бачыце далейшае развіццё тэрытарыяльнага цэнтра, якія ў вас перспектывы?

– Гэта пашырэнне існуючай сеткі сацыяльных паслуг, што аказваюцца насельніцтву, шляхам укаранення малазатратных формаў абслугоўвання. Плануецца адкрыццё стацыянарнага сацыяльнага пункта ў першым квартале 2017 года ў Налібацкім сельсавеце, правядзенне падрыхтоўчых работ па адкрыцці дома сумеснага пражывання ў 2017 годзе на тэрыторыі Літвенскага сельсавета.

Пасля размовы са Святланай Зянонаўнай Блашко зразумела, што дзейнасць сацыяльнай службы рознабаковая, патрэбная і цікавая, таму што яна будуецца на зносінах з людзьмі. Выкананне гэтай місіі немагчыма без дабрыні, суперажывання і адданасці сваёй справе. Нягледзячы на ўзрост, фізічныя недахопы, кожны чалавек марыць быць шчаслівым і дарыць шчасце іншым.

Больш падрабязна пазнаёміцца з работай цэнтра можна на сайце: www.stolbtsi-zentr.com.

Ксенія РУБІН

 

ЗАКЛІКАЕ «ЁЛКА ЖАДАННЯЎ»

З 10 снежня на Стаўбцоўшчыне стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Ражджаство», арганізатарамі якой традыцыйна выступаюць дзве маладзёжныя грамадскія арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Гэтая акцыя будзе доўжыцца і ў новым годзе, да 20 студзеня.

Яна заклікана паказаць падрастаючаму пакаленню цуды, на якія здольны людская міласэрнасць, дабрыня і спагада. Акцыю, як мазаіку, утвараюць розныя конкурсныя праграмы, адрасныя віншаванні, збор матэрыяльных сродкаў і т. п.

– У гэтым годзе візітнай карткай акцыі стане «Ёлка жаданняў», складзеная з пажаданняў дзетак з дзіцячага сацыяльнага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, – адзначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і ўдакладняе: – Побач з кожным жаданнем будзе ўказвацца імя і адрас дзіцяці, таму кожны з нас, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый могуць стаць для яго персанальным казачным Дзедам Марозам.

У раённым камітэце БРСМ у рамках акцыі будуць працаваць, як і летась, пункты збору дабрачынных ахвяраванняў. Падзяліцца можна спартыўным інвентаром, канцылярскімі прыладамі, прадметамі для мастацкай творчасці. Сабраныя падарункі запланавана перадаць не толькі ў дзіцячы сацыяльны прытулак, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а і ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. У калядна-навагоднія дні дзеці атрымаюць не толькі канкрэтныя рэчы, якія, безумоўна, парадуюць іх і паслужаць на карысць, а і сустрэчу з валанцёрамі БРСМ, конкурсную праграму ад іх.

Акцыя «Цуды на Ражджаство» будзе тым больш маштабнай і міласэрнай, чым актыўней мы адгукнёмся на яе, на яе «Ёлку жаданняў».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПРАФСАЮЗЫ – ДЗЕЦЯМ

Напярэдадні навагодніх і ражджэственскіх святаў распачынаецца традыцыйная дабрачынная акцыя «Прафсаюзы – дзецям». Яна ўключае рад мерапрыемстваў, дзе дзеці могуць акунуцца ў навагоднюю казку і атрымаць салодкія падарункі.

У арганізацыях наймальнікі ў адпаведнасці з раённым Пагадненнем і калектыўнымі дагаворамі пералічваюць сродкі для правядзення навагодніх ёлак, патаннення кошту навагодніх падарункаў і пуцёвак у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

Аднак, як было адзначана на апошнім пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, яшчэ не ўсе наймальнікі выдзяляюць 0,15 працэнта ад фонду аплаты працы прафсаюзным органам для правядзення культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *