За «прагулку» па пуцях – 42 рублі

Ахова правапарадку Нумары

На чыгуначнай станцыі і яе прыпыначных пунктах міліцыяй ажыццяўляюцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выключэнне фактаў траўміравання людзей на чыгунцы.

На жаль, у бягучым годзе, 4 мая, быў зафіксаваны выпадак смяротнага траўміравання жыхаркі нашага раёна на перагоне Стоўбцы – Гарадзея хуткім поездам № 21 Масква – Прага.

Чыгунка адносіцца да зоны павышанай небяспекі і, як правіла, усе няшчасныя выпадкі на ёй адбываюцца па прычыне ўласнай няўважлівасці грамадзян. Так, некаторыя пераходзяць чыгуначныя пуці ў забароненых месцах ці перад самым поездам, чакаюць цягнік на самым краі платформы, падлазяць пад спыненыя вагоны, каб перайсці пуці, спрабуюць праехаць на счэпцы ці парэнчах вагонаў, знаходзяцца ля чыгункі ў навушніках… Мелі месца выпадкі смяротнага паражэння электрычным токам кантактнай сеткі на электрыфікаваных участках, дзе сіла току складае 27 000 В.

Раённы аддзел унутраных спраў нагадвае, што паводле часткі 5 артыкула 18.3 КоАП Рэспублікі Беларусь праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на пуцях у неўстаноўленым месцы з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і караецца штрафам у памеры ад двух дзясятых базавай велічыні да дзвюх базавых велічынь (ад 4,2 рубля да 42 рублёў). Самавольны праезд у грузавым поездзе або пасадка (высадка) у поезд падчас руху, праезд на падножцы ці даху вагона, самавольнае спыненне поезда без неабходнасці цягне ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 18.4 КоАП накладанне штрафу ў памеры ад шасці дзясятых да трох базавых велічынь (ад 12,6 рубля да 63 рублёў). Парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правіл праезду чыгуначнага пераезда (артыкул 18.15 КоАП) можа абярнуцца штрафнымі санкцыямі ў памеры ад дзвюх да чатырох базавых велічынь (42–84 рублі).

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *