З нашага раёна

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ДЛЯ ДЗІЦЯЧАГА ХАРЧАВАННЯ

Сучаснае экспартна-арыентаванае малакаперапрацоўчае прадпрыемства ТАА «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання» дало згоду закупляць малако, з якога будуць вырабляць шырокага спектра малочную прадукцыю з максімальна магчымай ступенню харчовай бяспекі для дзяцей усіх узроставых катэгорый, у чатырох сельгаставарыствах нашага раёна – ААТ «Вялікі Двор»,»Вішнявецкі-агра», «Жацерава» і «Радзіма Якуба Коласа». Малако ў вышэйназваных гаспадарках, згодна з праведзенымі аналізамі, адпавядае ўсім неабходным параметрам і будзе пастаўляцца перапрацоўшчыкам. 

 

ПЕРАВЫКАНАНЫ ЎДВАЯ

Буракасеючыя гаспадаркі раёна ўдвая перавыканалі дзяржзаказ па продажу цукровых буракоў. На ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» адгружана звыш 125 тысяч тон салодкіх каранёў, а ўсяго плануецца здаць звыш 132 тысяч тон. Справіліся з даведзенымі планамі ўсе сельгаспрадпрыемствы, а пяць ужо поўнасцю вывезлі цукровыя буракі перапрацоўшчыкам. У іх ліку ААТ «Вялікі Двор», дзе атрымана самая высокая ўраджайнасць, накапана 607 цэнтнераў з гектара. На другім месцы ААТ «Агранёманскі» з вынікам 515 цэнтнераў. З гэтага таварыства пастаўлена самая вялікая колькасць сыравіны – 28 300 тон.  Трэці радок займаюць працаўнікі ААТ «Рубяжэвічы», якія атрымалі на круг па 479 цэнтнераў цукровых буракоў. Цукрыстасць салодкіх каранёў складае 17,47 працэнта. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *