Наперадзе – дружына маторнікаў

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

Садзейнічанне міліцыі ў ахове правапарадку аказваюць добраахвотныя дружыны, якіх на Стаўбцоўшчыне зарэгістравана 22, прычым 15 – у сельскай мясцовасці.

Члены добраахвотных дружын ажыццяўляюць дзяжурства па ахове правапарадку ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным намеснікам старшыні райвыканкама, разам з участковымі інспектарамі, супрацоўнікамі аддзела ДАІ, міліцыянерамі патрульна-паставой службы. Добраахвотныя дружыны філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, Стаўбцоўскіх электрасетак, ПМК-233 актыўна садзейнічаюць міліцыі пры правядзенні ў Стоўбцах масавых мерапрыемстваў.

З пачатку года членамі добраахвотных дружын выяўлена 50 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку. Са станоўчага боку варта адзначыць работу добраахвотнай дружыны філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы пад кіраўніцтвам камандзіра Наталлі Жаўнерчык – фактычна адной гэтай дружынай выяўлена палова названых правапарушэнняў.

На аснове артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку» грамадзяне маюць права на індывідуальны ўдзел у ахове правапарадку, а таксама праз аб’яднанні грамадзян, у задачы якіх уваходзіць інфармаванне праваахоўных органаў пра факты правапарушэнняў, аказанне садзейнічання ў рабоце па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, прапаганда прававых ведаў, якія служаць папярэджанню правапарушэнняў. За актыўны ўдзел у ахове правапарадку на аснове артыкула 22 прадугледжана заахвочванне грамадзян з боку органаў мясцовай улады, праваахоўных і іншых органаў.

Заклікаем жыхароў раёна не быць абыякавымі да парушэнняў грамадскага парадку і праяўляць грамадзянскую адказнасць пры спыненні правапарушэнняў і затрыманні злачынцаў. Вашы пільнасць і дапамога паспрыяюць забеспячэнню грамадскага парадку.

Руслан ХАРУТА, намеснік начальніка райаддзела міліцыі – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *