Другі год нясе службу ў райаддзеле міліцыі Аляксей Славінскі і, нягледзячы на сваю маладосць, заслужыў самыя добрыя водгукі. Калегі гавораць пра яго – граматны супрацоўнік, здольны выконваць адказныя задачы, умее ладзіць з людзьмі, імкнецца павышаць свой прафесійны ўзровень.
Аляксей Славінскі пажадаў служыць у міліцыі пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Кіраўніцтва райаддзела накіравала яго ў Цэнтр павышэння кваліфікацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, прызначыла на пасаду інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ.