Наш капітан – лепшы акцёр

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

9-13-1214h

Каманда вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне» не засталася ўбаку ад 55-годдзя «кавээнаўскага» руху, а Юрый Дзёмін, яе капітан, атрымаў дыплом у намінацыі «Лепшы акцёр».

Каманда «Кароткае замыканне» выступіла ў Салігорску, на адкрытым раённым фестывалі камандаў вясёлых і знаходлівых, прысвечаным юбілейнай даце. Пераважная большасць сярод камандаў-удзельніц – вучнёўская моладзь, але і працоўная «меншасць» не аказалася ў «аўтсайдарах». Журы было з каго і з чаго выбіраць.

«Наша каманда выступіла, як заўсёды, нясумна: тонкі адточаны гумар, акцёрская імправізацыя, тэматыка выхаду на сцэну…» – падкрэслівае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, якая разам з членамі каманды пабывала на фестывалі.

Каманду «Кароткае замыканне» адрозніваюць яшчэ такія якасці, як невычэрпны энтузіязм, самаадданасць «кавээнаўскаму» руху. Менавіта яны не даюць ім спыняцца на працягу ўсіх гадоў існавання, клічуць на трэніроўкі і выступленні, хоць у іх, як і ва ўсіх, – работа, дом, сям’я… Усямерную падтрымку адзінай на Стаўбцоўшчыне і ўнікальнай камандзе вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне» аказваюць раённы камітэт БРСМ, а таксама – і гэта асабліва прыемна! – дырэкцыя Стаўбцоўскіх электрычных сетак. У калектыве энергетыкаў працуе пераважная большасць членаў каманды. Гэтым сапраўды можна ганарыцца.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *