Ініцыятывы

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

АРЫГІНАЛЬНЫЯ КАНКУРСАНТКІ

Конкурсная праграма «Міс Восень-2016», якая традыцыйна ладзіцца на мяжы восені і зімы сярод старшакласнікаў школы № 2 г. Стоўбцы, назвала самых актыўных і мэтанакіраваных дзяўчат.

Як адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Багдановіч, падтрымаць іх прыйшлі бацькі і сваякі, а выпускнікі школы 2015 і 2016 года, як і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, папоўнілі склад журы конкурсу.

Канкурсанткам, а іх было шэсць, прапанавалі наступныя конкурсы: «візітная картка», «мадэльер», «разумніца»,»свет захапленняў», «фанты». Кожная ўдзельніца вызначылася модным і арыгінальным касцюмам, створаным фактычна з другаснай сыравіны – пластмасы, пакетаў для смецця, абгортак з-пад цукерак і т. п., а таксама ўразіла гледачоў танцавальным або вакальным нумарам, дэкламатарскімі здольнасцямі. Дзесяцікласніца Алена Бычко прадставіла светлавое шоу, незвычайны тэатр ценяў.

Па выніках конкурсу былі названы пераможцы ў розных намінацыях. «Міс Асенні стыль» стала васьмікласніца Дар’я Салавей, «Міс Асенняя пяшчота» – Алена Бычко, «Міс Індывідуальнасць» – адзінаццацікласніца Надзея Мураўская, «Міс Асенняя грацыя» – дзевяцікласніца Весна Рачок, «Міс Асенняе зачараванне» – васьмікласніца Любоў Талмачова. А ганаровы тытул «Міс Восень-2016» прысуджаны адзінаццацікласніцы Дар’і Міскевіч. Дар’я захапляецца танцам і марыць быць харэографам.

Пр

 

ЁЛКА-ФЭСТ

За вокнамі была яшчэ лістападаўская непагадзь, а нашы педагогі і вучні пачалі ўжо рыхтавацца да сустрэчы Новага года. Самы час Дзядам Марозам і Снягуркам прыдумваць цікавыя конкурсы для дзетвары, развучваць новыя песні і рэпеціраваць захапляльныя прадстаўленні, без якіх не абыходзіцца ні адно навагодняе свята.

Таму і нядзіўна было бачыць столькі Дзедаў Марозаў і Снягурак разам у актавай зале сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля: тут прайшоў абласны этап VI рэспубліканскага агляду-конкурсу «ЁЛКА-ФЭСТ – 2016» сярод работнікаў устаноў адукацыі.

Паспрачацца ў магіі стварэння святочнага настрою для дзяцей і дарослых і здаць своеасаблівы творчы экзамен з’ехаліся сем камандаў Мінскай вобласці, пераможцаў завочнага этапу. Стаўбцоўскі раён прадстаўлялі педагогі дадатковай адукацыі ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

Каманды падрыхтавалі цікавыя гульнявыя праграмы для дзяцей, парадавалі творчымі нумарамі. Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі свае таленты ў трох намінацыях: дэфіле, гульнявая праграма, творчы нумар. Адны зрабілі стаўку на традыцыйнасць вобразаў і вельмі нагадвалі персанажаў дзіцячых казак і сучасных мультфільмаў. Іншыя забаўлялі дзетвару гульнямі і загадкамі. Кожная каманда выкарыстоўвала конкурсы, інтэрактыўныя дзеянні з залай, музычныя, танцавальныя гульні.

Члены журы адзначалі не толькі сцэнічнае майстэрства, але і ўменне канкурсантаў працаваць з гледачамі. Музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, навізна і арыгінальнасць сюжэта – усё гэта таксама ўлічвалася пры выстаўленні балаў.

І вось усе канкурсанты хвалююцца ў чаканні вынікаў. Цікавае, арыгінальнае выступленне каманды Стаўбцоўскага раёна заслужыла высокія ацэнкі і адзначана дыпломам трэцяй ступені!

«ЁЛКА-ФЭСТ» стала сапраўдным святам для вучняў і педагогаў, бо атмасфера, якая панавала ў зале, была незвычайнай, лёгкай, ахопленай духам надыходзячых ражджэственскіх і навагодніх цудаў. Конкурс дапамог раскрыць новыя таленты педагогаў Міншчыны, і гэта, безумоўна, яшчэ раз даказвае іх майстэрства і высокі прафесійны ўзровень.

Галіна ЖУКАВА, культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

ШКОЛЬНЫЯ ВЫДАННІ –З ПРЭЗЕНТАЦЫЯЙ ЖУРНАЛІСТАМ

Прэс-тур – унікальная магчымасць паказаць журналістам на месцы тое, аб чым хацелася б расказаць як мага большай колькасці людзей і пры гэтым атрымаць шырокі рэзананс у сродках масавай інфармацыі.

Напрыканцы лістапада прадстаўнікі вядомых айчынных выданняў «Народная асвета», «Настаўніцкая газета» і «Переходный возраст» у рамках прэс-тура па краіне наведалі і Вішнявецкую сярэднюю школу. Установа адукацыі сардэчна сустрэла шаноўных гасцей. Вершамі і песнямі аб роднай вёсачцы і школе навучэнцы віталі журналістаў. Мілагучная і пявучая беларуская мова, атмасфера дабрыні і ўтульнасці надалі сустрэчы незвычайную цеплыню і душэўнасць.

Установе адукацыі было аб чым расказаць шаноўным гасцям. Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» пад кіраўніцтвам В. А. Саракавіка падзяліліся з вопытнымі калегамі сакрэтамі стварэння і выдання школьнай вучнёўскай газеты «Лістапад» (выдаецца з 2010 года), якая ўжо не першы год асвятляе жыццё ўстановы адукацыі: расказвае аб незвычайных момантах, урачыстых падзеях, узнімае праблемы, знаёміць з цікавымі людзьмі і іх захапленнямі. Адзін з нумароў газеты, прысвечаны праблемам эканоміі і беражлівасці, вучні наглядна прадэманстравалі ў форме сцэнічных гумарэсак і жартаў.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т. І. Белановіч у сваім выступленні расказала аб асаблівасцях падрыхтоўкі і выдання школьнага інфармацыйна-метадычнага часопіса «Новы погляд», на старонках якога педагогі ўстановы адукацыі маюць магчымасць падзяліцца вопытам, цікавымі знаходкамі, прэзентаваць свае напрацоўкі.

Да сустрэчы была падрыхтавана выстава школьных сродкаў масавай інфармацыі.

Нечаканым для гасцей аказаўся і праект «Рэалізацыя мадэлі школьнага тэлебачання як умова стварэння інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», над якім распачата праца ў верасні 2016 года. Першыя пробныя телеперадачы былі прадэманстраваны гасцям.

Падчас адкрытага мікрафона галоўны рэдактар «Настаўніцкай газеты» В. А. Кнышаў ад імя ўсіх сваіх калег выказаў захапленне сустрэчай і задавальненне ад яе, адзначыў значнасць і важнасць справы, якой займаюцца педагогі і навучэнцы, і запрасіў да супрацоўніцтва, адкрытага дыялогу на старонках рэспубліканскіх выданняў.

«Невялічкая сельская школа – а столькі творчага патэнцыялу, незвычайных задум і знаходак», – гэта словы, якія прагучалі з вуснаў гасцей і натхнілі і педагогаў, і вучняў на далейшую творчую працу ў абраным накірунку.

 Ірына КЛАЧКО,дырэктар Вішнявецкай сярэдняй школы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *