«Гарэзы» сабралі гасцей

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

У Шашкоўскім доме культуры прайшоў творчы вечар народнага фальклорнага ансамбля «Гарэзы» з нагоды 30-годдзя стварэння творчага калектыву. Яго ўзначальвае Вера Калкоўская. У калектыве спяваюць настаўнікі Раман і Святлана Сабалеўскія, супрацоўнікі Дома культуры Лідзія Кірыленка, Святлана Радзіон, Таццяна Кавалеўская, акампаніятар Марыя Анісавец.

З юбілейнай датай калектыў павіншавалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, дырэктар раённага Цэнтра культуры Ала Сушч, загадчыца аўтаклуба Галіна Азановіч, старшыня Шашкоўскага сельвыканкама Святлана Якаўлева, дырэктар Шашкоўскай СШ Ірына Колясень, дырэктар Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Каралец і ансамбль «Святліца», дырэктар торфабрыкетнага завода «Нёман» Міхаіл Камейша, ляснічы Старынскага лясніцтва Алег Лукша, дырэктар Аталезскага дома культуры Аляксандр Кулікоўскі, старшыня раённай арганізацыі КПБ Ніна Дубовік і іншыя.

Святочная праграма была скіравана на тое, каб успомніць усіх, хто спяваў у ансамблі за гэтыя тры дзесяцігоддзі. Некаторых няма ўжо побач, як заснавальніцы мастацкага калектыву, заслужанага работніка культуры Беларусі Дзіны Кухаравай.

Жыхары Шашкоў і шматлікія госці з асалодай паслухалі справаздачны канцэрт «Гарэзаў». Ролю вядучай паспяхова выканала дырэктар Шашкоўскага дома культуры Алена Явід. Гэты творчы вечар паказаў, як важна і прыгожа жыць згуртавана, у любові адзін да аднаго, не шкадуючы добрых слоў, сваёй дабрыні і ласкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *