Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

У НАШАЙ КРАІНЕ

У Беларусі плануюць вызваліць інвалідаў I і II груп ад кампенсацыі дзяржрасходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Беларусі», які прыняты 13 снежня Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Беларусь у 2017 годзе можа прыцягнуць $1,5 млрд прамых замежных інвестыцый, паведаміў 12 снежня журналістам эканаміст Сусветнага банка Кірыл Гайдук падчас прэзентацыі чарговага «Эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі».

Мінімальную заработную плату праіндэксуюць за лістапад на 5,4 працэнта. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Кампанія beCloud запускае тэхналогію LTE-Advanced у камерцыйную эксплуатацыю ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведаміў журналістам генеральны дырэктар beCloud Сяргей Паблагуеў. У снежні тэхналогія сувязі чацвёртага пакалення стане даступнай карыстальнікам Гомеля, Брэста, Віцебска, Магілёва і Гродна. У студзені 2017 года LTE-Advanced пачне працаваць больш як у 30 рэгіёнах рэспублікі.

БелТА

 

У ВОБЛАСЦІ

Дыстанцыйная алімпіяда для педагагічных работнікаў Мінскай вобласці пройдзе з 16 студзеня па 16 лютага 2017 года, паведамілі карэспандэнту БелТА ва ўпраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. Інтэлектуальныя спаборніцтвы будуць праводзіцца па пяці вучэбных прадметах: беларуская мова, беларуская літаратура, геаграфія, інфарматыка, нямецкая мова. Заданні для ўдзельнікаў будуць на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (МАІРА) у сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle.

Паводле інфармацыі сайта Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *