Стоўбцаў пераднавагодні клопат

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

1-16-1217zДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ 15 ДЗЁН

На гэтым тыдні стаўбчане заўважылі ў сваім горадзе любімыя сімвалы Новага года – навагоднія ёлкі.

Ёлкі радуюць вока на пляцоўцы побач з гаспадарчым магазінам, на стадыёне, а таксама на плошчы Леніна, прычым на плошчу калючая прыгажуня была прывезена з лесу. «У апошнія дні рабочага тыдня вялося іх упрыгажэнне, а таксама падключэнне электрагірляндаў», – зазначае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Валерый Бохан. На ўстаноўцы ёлак былі задзейнічаны брыгады пад кіраўніцтвам майстроў Аляксандра Пятроўскага і Дзмітрыя Булаша. Аснашчэннем і добраўпарадкаваннем месцаў масавых гулянняў займаліся работнікі ўчастка Валерыя Красоўскага.

Сёлета з раённага бюджэту выдаткавана 30 тысяч рублёў для набыцця электрагірляндаў, кансоляў, лямпачак і іншых упрыгажэнняў гарадскіх вуліц. Тэндар выйграла адна са сталічных фірмаў. На момант падрыхтоўкі матэрыялу да друку большая частка ўпрыгажэнняў ужо была завезена ў Стоўбцы. Іх мантаж камунальнікі вядуць уласнымі сіламі, непасрэдна падключэннем займаюцца раённыя электрасеткі.

Акрамя новай аздобы для горада, камунальнікі адрамантавалі і выкарыстоўваюць і тое, што служыла ў мінулыя гады.

 

НА ЦЕПЛАПУНКЦЕ ЗАВЕРШАНЫ ПЛАНАВЫ РАМОНТ

На гэтым тыдні Стаўбцоўскім аб’яднаннем камунальных службаў завершаны планавы рамонт цэнтральнага цеплапункта № 2, размешчанага ў раёне гарадской сярэдняй школы № 3.

Мантаж новага абсталявання на ЦТП вёўся падраднай арганізацыяй на працягу некалькіх месяцаў, а непасрэдна ўрэзка яго, якая суправаджалася адключэннем падачы ў жылыя дамы ацяплення і гарачай вады, выконвалася на працягу двух дзён – 12 і 13 снежня. «Аб’явы аб часовым адключэнні былі своечасова вывешаны на шматпавярховых жылых дамах. Гэта закранала жыльцоў 12-ці дамоў», – падкрэслівае галоўны інжынер Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Алег Кухарчык.

Разам з тым, не абышлося без незадаволенасці асобных жыльцоў, у першую чаргу тых, дзе ацяпленне і гарачую ваду не ўдалося ўключыць з вечара 12 снежня. Сваімі SMS-прэтэнзіямі яны літаральна закідалі рэдакцыю нашай газеты.

– Да 23 гадзін 12 снежня ацяпленне і гарачая вада былі пададзены ва ўсе жылыя дамы, якія абслугоўвае ЦТП № 2, за выключэннем двух – па вуліцы Цэнтральнай, 2-а і 2-б. Назаўтра, з раніцы 13 снежня, і гэтыя дамы былі забяспечаны ўсім неабходным, – патлумачыў Алег Кухарчык. Ім звернута асаблівая ўвага на тое, што рэканструкцыя ЦТП вялася ў планавым рэжыме (раней камунальнікам паступалі нараканні ад жыльцоў на тое, што гарачая вада ідзе з пяском) і ўсе работы выкананы ў тэрмін.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *